• 18 °C
    Погода в Бресте

    18 °C

  • 2.5512
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5512
    EURO2.7715
    100 RUB3.3669

Грунвальдская бітва

52 08.07.2010 14:11

600-годдзю Грунвальдскай бітвы прысвячаецца

Быў тысяча чатырыста дзевяты год…

Марозны снежань шмат прынёс прыгод,

Реклама

У тым ліку – лёс славян нарэшце

Быў вызначаны ў горадзе Бярэсце.

 

Князь Вітаўт і кароль Ягайла стрэлісь тут

Реклама

Прадумаць, як пазбавіцца варожых пут,

І бітвы той стратэгію і тактыку

Знайшлі і ўвасобілі затым у практыку.

 

Пад Грунвальдам ворага стрэлі яны –

Літоўскага княства і Польшчы сыны.

Русічы, маларосы, палякі, літвіны

Реклама

Змагаліся за гонар і свой, і краіны.

 

Тэўтонцы ў вялікіх двух «катлах»

Былі разбіты імі ў пух і прах,

Яны тэўтонцам «абламалі рогі»,

Бліскучай дасягнулі перамогі.

 

Пасля чаго славянам аж стагоддзяў пяць

Не давялося з крыжакамі ваяваць.

І між сабой жылі яны ў добрай згодзе,

І дбалі ваяводы аб сваім народзе.

 

У шэрагу важных і значных падзей,

Што лёс вырашалі мільёны людзей,

На месцы пачэсным заўжды застанецца

Тая, што Грунвальдскай бітвай завецца.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.