Прислать новость
  • -0 °C
    Погода в Бресте

    -0 °C

  • 2.4824
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4824
    EURO2.5908
    100 RUB3.9373

Канікулы

02.07.2009 15:29

Заняткі скончыліся ў школе,

Апошні празвінеў званок,

Реклама

Пабудзе летам ён на волі,

Пакліча восень на ўрок.

 

Цяпер канікулы, прасторы

На адпачынак клічуць нас:

Каго на рэчку, хто на моры

З бацькамі будзе бавіць час.

 

А я ў веску да бабулі:

Там возера i побач гай,

I кукаванне ў iм зязюлі.

Реклама

Люблю з маленства гэты край.

 

Там адпачну, пазагараю,

Па гаспадарцы памагу,

На сенажаці пабываю,

З сябрамі рыбу палаўлю.

 

А як прыемна з асалодай

У ранку па траве шагаць

I капелькі расы халоднай

Нагамі босымі збіваць.

 

Паветра свежага глаток

Паспрабаваць пакуль не спёка,

Адчуць прыемны халадок

Ад возера, што недалёка.

 

Убачыць сонца ўзыход

На купал неба з краю,

I дня чарговага прыход

Вітаннем птушак ў гаю.

 

3 журбою стану назіраць,

Як непрыкметна час бяжыць,

I так са смуткам заўважаць,

Што лета хутка праляціць.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.