Германскі Бундэстаг запрашае Вас сумесна з Вольным універсітэтам Берліна, Берлінскім універсітэтам імя Гумбальдта i Тэхнічным універсітэтам Берліна прыняць удзел у праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (МПС) на 5 месяцаў у Берліне.
Германскі Бундэстаг, парламент Германіі, дае магчымасць маладым людзям на працягу 15 тыдняў, працуючы ў аднаго з дэпутатаў Бундэстага, пазнаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і з палітычнымі працэсамі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, а таксама набыць практычны досвед у галіне парламенцкай працы.
Стыпендыяты адбіраюцца незалежнай адборачнай камісіяй Германскага Бундэстага.
Стажыроўка доўжыцца ад 1 сакавіка да 31 ліпеня 2018 года.
Умовы ўдзелу:
- беларускае грамадзянства (магчыма двайное грамадзянства);
- скончаная вышэйшая (універсітэцкая) адукацыя;
- вельмі добрае веданне нямецкай мовы;
- веданне нямецкай палітыкі, грамадства і гісторыі;
- узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме.
Стыпендыя
- 500 € штомесяц;
- аплата жылля;
- аплата страхавых і камандзіровачных выдаткаў.
Заяўкі прымаюцца ў Пасольстве Германіі ў Мінску да 30 чэрвеня 2017 года па электроннай пошце ў фармаце PDF. Імя файла павінна складацца з прозвішча і імені (напр. Muster-Max.pdf). Калі аб’ем файла перавышае 15 MB, трэба раздзяліць дакумент на некалькі файлаў, кожны з якіх не павінны перавышаць 15 MB.
Посольство Федеративной Республики Германия в Минске. УНП 101166185
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google