Прислать новость
  • 1 °C
    Погода в Бресте

    1 °C

  • 2.6057
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6057
    EURO3.1662
    100 RUB3.5028

У жанчыны не можа быць адных духоў, як не можа быць адной кофтачкі

У жанчыны не можа быць адных духоў, як не можа быць адной кофтачкі

331 01.03.2018 10:25 Святлана Тамашэвіч. Источник фото

Як не разгубіцца ў вялікай колькасці флакончыкаў пры выбары духоў і знайсці свой пах.

Маладзечанка Святлана Тамашэвіч ужо некалькі год працуе кансультантам па продажы касметыкі і духоў. «Рэгіянальная газета» папрасіла Святлану падзяліцца сваім досведам, ці дастаткова проста пырснуць духі на паперку, каб выбраць свой пах.

– Па-першае, трэба разумець, што выбар духоў на 90 працэнтаў адбываецца да таго, як вы пераступілі парог крамы. Вы ж купляеце духі не тады, калі на дне флакона засталося некалькі кропелек. Як і не носіце адну кофтачку да дзірак. Як у вашым гардэробе ёсць адзенне на любы выпадак, так і духоў павінна быць некалькі флакончыкаў з рознымі пахамі.

Реклама

У жанчыны не можа быць адных духоў, як не можа быць адной кофтачкі

У Святланы іх, напрыклад, дванаццаць.

І яшчэ, кажа Святлана, выбар духоў – гэта рытуал.

Реклама

– Нельга купіць духі, калі вы прыйшлі ў краму купляць сродак для мыцця вокнаў. Духі – гэта адзенне для душы, таму ні спяшацца, ні спадзявацца на выпадак у гэтай справе не варта.

Па-першае, Святлана раіць пачынаць іх выбар з адказу на пытанне, хто вы: экстраверт ці інтраверт.

– Вызначыць гэта проста. Каго вы выбераце: ката ці сабаку? Калі ката – то вы чалавек замкнёны, інтраверт. І пах вам трэба такі, каб ствараў вакол вас быццам кокан. Калі ж ваша жывёла – сабака, то вы адкрыты чалавек. І пах вам падыдзе ўзрыўны, яркі, каб ствараў палёт.

Яшчэ выбар паху залежыць ад тыпу скуры. Калі скура сухая, то пах павінны быць лёгкі, бо на такой скуры ўсе пахі гучаць вельмі моцна. А калі скура тлустая, то можна быць смялейшым у выбары духоў, бо такая скура будзе паглынаць і самы смелы пах.

У жанчыны не можа быць адных духоў, як не можа быць адной кофтачкі

І так, вы ўжо ў краме. Як жа не разгубіцца ў вялікай колькасці пахаў і флакончыкаў?

Реклама

– Вытворцы духоў вельмі адказна падыходзяць да сваёй прадукцыі.

І колер футарала, і колер флакона вам могуць падказаць, які пах выбраць.

Аранжавыя, жоўтыя флаконы сведчаць пра тое, што, хутчэй за ўсё, у духах будуць ноткі цытрусавых, а такі пах падыдзе для актыўных людзей. Чырвоны флакон намякае на тое, што пах, які захоўваецца ў ім, падыдзе для тых, хто хоча дадаць свайму вобразу загадкавасці, таму часцей за ўсё духі ў чырвоных флаконах будуць з ноткамі спецый: карыцы, бергамота. Зялёныя флаконы – для натур, якія выбіраюць свабоду і лёгкасць. Яны, хутчэй за ўсё, будуць пахнуць траўкай і ветрыкам. Ну, і сінія, фіялетавыя флаконы – гэта пахі паветра. Яны падыдуць для бізнес-лэдзі, жанчын са стрыжнем.

У жанчыны не можа быць адных духоў, як не можа быць адной кофтачкі
Інфаграфіка: Аляксандра ПАРАХНЯ

А калі і з колерам флакона вызначыліся, цяпер пяройдзем да выбару непасрэдна свайго паху.

– Па-першае, выбіраем максімум пяць пахаў, з большай колькасцю наш нос не справіцца. І наносім яго на блотэр (тая самая палоска паперкі). Затым з гэтых пяці пахаў выбіраем два, якія найбольш спадабаліся. І наносім іх на запясце. Запомніць проста: у нас два запясці, значыць, і пахаў наносім два. Добра ў гэтай сітуацыі сараканожкам. Пах наносім на запясце, а не на шыю, локці, калені і гэтак далей.

Пасля таго, як вы нанеслі духі на запясце, адразу «даваць нырца» ў яго не трэба. Дайце спірту знікнуць.

Ніколі не трэба наносіць духі за вушка. Там знаходзіцца шмат сальных залозаў, і нанясенне паху туды можна параўнаць з тым, што вы нанеслі духі ў пад­пахі.

– Калі надта хочацца душыць твар, то лепш наносіць пах на шыю. Хораша раскрываецца пах, які наносяць на ўпадзінку паміж клю­чыцамі. Яшчэ ў мінулых стагоддзях, калі духі былі сухімі, дамы насілі іх у медальёнах, якія віселі акурат на так званай ярэмнай упадзіне.

І яшчэ сапраўдныя лэдзі, а мы ўсе адчуваем сябе імі, ніколі не будуць «пшыкацца» духамі.

– Парфумеры гэта называюць нанесці адзін подых.

І пах наносіцца толькі на голае цела, ні на хустачкі, ні на шалікі, ні на футры, бо толькі на скуры пах раскрываецца.

Яшчэ адзін спосаб нанясення паху называецца “рабіць дожджык”. Выцягваем руку і два-тры разы пырскаем у паветра пах. І пасля гэтага акунаемся ў гэта воблачка, даючы яму асесці на нашых валасах, твары…

Цяпер вельмі модным стала наносіць адначасова два пахі. І рабіць гэта трэба наўскос. Адзін пах на левае запясце і на правы бок шыі, другі – наадварот.

Але не думайце, што вы выбіраеце адзін пах на ўсё жыццё. Мяняецца чалавек, настрой, характар, а разам з ім і пах, які будзе суправа­джаць вас, ахутваць і дапамагаць скараць мужчынскія сэрцы.

У жанчыны не можа быць адных духоў, як не можа быць адной кофтачкі
Інфаграфіка: Аляксандра ПАРАХНЯ

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.