Прислать новость
  • 1 °C
    Погода в Бресте

    1 °C

  • 3.9794
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6237
    EURO2.9631
    100 RUB3.326

У Вілейцы здымалі эпізоды фільма пра Францыска Скарыну

693 31.05.2017 13:37 Падчас здымак. Источник фото

Дакументальны фільм створаны па-беларуску і называецца «Першадрук».

Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная, боронять ульев своих, – також и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку мають. Прадмова Францыска Скарыны да кнігі «Юдзіф».

Гэта ледзьве не самыя вядомыя словы, па якіх пазнаюць Францыска Скарыну. Без іх таксама не абыдзецца фільм пра першадрукара, які сёлета выйшаў да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

Реклама

Дакументальны фільм створаны па-беларуску і называецца «Першадрук». Над ім на працягу трох месцаў працавалі рэжысёр Ігар Чышчэня, аператар Аляксандр Акавіцкі, сцэнарыст Уладзімір Мароз.

– Да 500-годдзя кнігадрукавання ў краіне праходзіць шэраг мерапрыемстваў: ставяцца спектаклі, выхо­дзяць кнігі, якія дапамогуць наблізіць постаць Скарыны да лю­дзей, усвядоміць, што гэта быў за чалавек, якімі прынцыпамі кіраваўся, раскрыецца яго сапраўдны твар, – расказвае Ігар Чышчэня. – Бо ў ранейшым успрыманні Скарына – гэта помнік, які знаходзіцца каля Нацыянальнай бібліятэкі, альбо вядомая гравюра з яго партрэтам. Але за гэтымі сімваламі мы не можам разглядзець сапраўднага чалавека. Спадзяюся, што фільм зменіць стаўленне да гэтай асобы.

 

Фільм не пра асобу, а пра значнасць Скарыны

Можа ўзнікнуць пытанне, чаму фільм носіць назву «Першадрук», а не «Першадрукар», як называюць Францыска Скарыну.

Фiльм не столькi пра асобу, біяграфію Скарыны, колькі расповед пра яго дзейнасць, дасягненні, значнасць, таму i «Першадрук, – тлумачыць Ігар Чышчэня.

Калі для Уладзіміра Мароза скарынаўская тэма была вельмі блізкая, у 1989 годзе ён працаваў над стварэннем фільма «Францыск, сын Скарынін», то іншыя стваральнікі павінны былі грунтоўна пазнаёміцца з гэтай легендарнай постаццю.

У многіх пытаннях дапамагаў культуролаг, кнігазнаўца, даследчык і папулярызатар спадчыны Францыска Скарыны Алесь Суша. Акрамя гэтага дапамагаў перад здымкамі, прысутнічаў у кадры – даваў інтэрв’ю.

– Пры гэтым важна было не толькі даведацца пра постаць перша­друкара, а пра час, у які ён жыў, гісторыю краіны, – адзначае рэжысёр. – Толькі так можна ўсвядоміць значэнне самога кнігадрукавання для чалавецтва.

Реклама

Рэжысёр «Першадрукара» ўпэўнены, што ідэі Скарыны жывуць і ў сучаснасці, адна з іх – рэлігійная талерантнасць.

 

Скарына ў фільме паўстае праз кнігі

У Беларусі здымкі праходзілі ў Мінску, Вілейцы і Полацку, дзе нарадзіўся першадрукар. Творчая група, якая працавала над фільмам, у літаральным сэнсе прайшла шляхам Скарыны. Здымалі ў Вільні, дзе ён працаваў, у Кракаве – там вучыўся; у Празе, дзе друкаваў першыя кнігі. Таксама ў Санкт-Пецярбургу, дзе захоўвацца «Псалтыр», самае першае выданне Скарыны; там жа адна з найбольшых калекцый скарынаўскіх выданняў.

Пастановачныя здымкі ў Вілейцы прайшлі ў памяшканні, дзе хутка адкрыецца музей «У пошуках страчанага», стваральнікам яго з’яўляецца гісторык Уладзімір Ліхадзедаў.

– Аднак трэба зазначыць, што ў нас не было задачы паказаць некага падобнага на Скарыну, – расказвае Ігар Чышчэня. – У першую чаргу, гэта дакументальны фільм. Скарына паўстае праз кнігі, учынкі. У фільме ёсць момант, у якім паказаная работа першадрукароў. Аднаго з іх іграе сын Уладзіміра Ліхадзедава – Дзмітрый. Аднак не трэба шукаць у мужчынах рысы Скарыны. Яны не падобныя на той кананічны вобраз, які мы прызвычаіліся бачыць у падручніках.

Фільм доўжыцца 39 хвілін. 18 мая адбыўся прадпрэм’ерны паказ фільма «Першадрук» у музеі гісторыі беларускага кіно, таксама сустрэча з аўтарамі фільма, пасля яго плануюць паказаць у кінатэатрах. У вілейскім кінатэатры «Мір» адзначылі, што фільм чакаецца ў верасні.

Матэрыял прадастаўлены «Рэгіянальнай газетай»

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.