Прислать новость
  • 8 °C
    Погода в Бресте

    8 °C

  • 3.9335
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4826
    EURO2.924
    100 RUB3.4226

У Камянецкім раёне зачынілі адзіную беларускамоўную школу. Яна больш за сорак гадоў працавала ў вёсцы Амелянец

50 02.09.2021 07:11 Школы ў Амельянцы больш не будзе. Источник фото

Змаганьне за адзіную беларускамоўную школу ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці цягнулася больш за два гады. Уратаваць усеж не ўдалось.

Летась некаторыя настаўнікі і бацькі змаглі дабіцца таго, што чыноўнікі паабяцалі не зачыняць школу. Але 31 жніўня гэтага года былі пастаўленыя перад фактам — школы ў Амельянцы больш не будзе.

За захаваньне амельянецкай школы сабралі больш за тысячу подпісаў, паведамляе выданне, якое сеняшніе беларускіе ўлады палічылі экстрыміскім. Але ўсё ж школу, якая працавала больш за сорак гадоў, зачынілі.

Реклама

Читайте также: В белорусских школах вводится новый факультатив. На нем расскажут, что такое «собственное мнение» и «права человека»

Усіх дзяцей, што вучыліся там перавялі ў школу вёскі Пагранічная. Мясцовыя жыхары лічаць, што неабходнасць напаўнення школы ў Пагранічнай і стала прычынай закрыцця Амельянецкай сярэдняй школы, на новым месцы дзеці будуць вучыцца па-расейску, а на ўвесь Камянецкі раён не засталося ніводнай школы з беларускай мовай адукацыі.

Читайте также: «Сыстэму адукацыі падганяюць пад патрэбы рэжыму». Карбалевіч падзяліўся думкамі пасля так званага «пэдсавета»

Нагадаем, у студзені Амелянец наведаў памочнік прэзыдэнта па Берасьцейскай вобласьці Анатоль Маркевіч. Ён заявіў, што такія пытаньні «з наскоку не вырашаюцца», трэба пачуць меркаваньні адміністрацыі, бацькоў і саміх дзяцей. Ён выказаў спадзяваньне, што «рашэньне аб аптымізацыі» наўрад ці будзе прынятае.

Аднак перад пачаткам новага навучальнага году школа была зачыненая.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.