Прислать новость
  • -0 °C
    Погода в Бресте

    -0 °C

  • 2.5817
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5817
    EURO3.0794
    100 RUB3.4056

Тыгры з польскай мяжы засталіся жывыя толькі дзякуючы беларусам, паведаміў ветэрынар заапарка ў Познані

Тыгры з польскай мяжы засталіся жывыя толькі дзякуючы беларусам, паведаміў ветэрынар заапарка ў Познані

120 14.11.2019 16:02 Яраслаў Пшыбыльскі і адзін з тыграў. . Источник: https://www.facebook.com/Zoo-Pozna%C5%84-Official-Site-1475315479348773/

Беларусы зрабілі вялікую справу, але зусім не хваляцца гэтым.

Тыгры, якіх затрымалі на мяжы Беларусі і Польшчы, засталіся жывыя толькі дзякуючы беларускім памежнікам, піша Еўрарадыё. Калі б яны прапусцілі «жывы груз» у Беларусь, то ў пункт прызначэння драпежнікі прыехалі б ужо мёртвымі. Пра гэта Еўрарадыё расказаў Яраслаў Пшыбыльскі, ветэрынар заапарка ў Познані, які прыняў і выходжвае жывёл.

Па словах Пшыбыльскага, тыя, хто вёз тыграў з Італіі, збіраліся «разабраць іх на запчасткі» для выкарыстання ў кітайскай псеўдамедыцыне.

Реклама
Тыгры з польскай мяжы засталіся жывыя толькі дзякуючы беларусам, паведаміў ветэрынар заапарка ў Познані
Яраслаў Пшыбыльскі і адзін з тыграў. Фота: Zoo Poznań

Гісторыя дзесяцярых тыграў, якіх везлі з Італіі ў Дагестан і затрымалі на беларуска-польскай мяжы, абляцела свет. Спачатку памежнікі не прапусцілі суправаджальнікаў, у якіх не было віз. Затым ветэрынарная служба выявіла, што ў іх няма дакументаў і на тыграў. Адзін з драпежнікаў памёр проста ў чарзе на мяжы, не перанёсшы умоў транспарціроўкі. Астатніх перадалі ў два польскія заапаркі, у тым ліку ў Познань.

Читайте также: Сотрудники зоопарка в Познани показали всех спасенных тигров и немного рассказали о каждом из них (фото, видео)

Цяпер расіяніну і двум італьянцам, якія суправаджалі тыграў, пагражае да трох гадоў турмы. Ці прад’явіць пракуратура Любліна абвінавачанні польскім ветэрынарным службам, якія прапусцілі тыграў на беларускі бок мяжы, пакуль невядома.

Реклама

«Мы дзівімся з таго, чаму беларускі бок не выкарыстаў усёй гэтай сітуацыі для свайго іміджу, — кажа Еўрарадыё Яраслаў Пшыбыльскі, які адным з першых прыехаў на мяжу на дапамогу тыграм. — Бо толькі дзякуючы пільнасці беларускіх памежных службаў гэтыя тыгры засталіся жывыя. А беларускі бок нібы вады ў рот набраў! Вы зрабілі вялікую справу, але зусім не хваліцеся гэтым!»

Шкура тыгра дорага каштуе, нават калі тыгр мёртвы

Па словах Пшыбыльскага, улічваючы ўмовы, у якіх ехалі тыгры – без ежы, без вады, – не мела значэння, у якім стане яны прыедуць. Жывымі яны не былі патрэбныя:

«Калі б беларускі бок прапусціў тыграў, то ў Дагестане б іх разабралі, як мы гэта называем, на запчасткі і выкарыстоўвалі б у кітайскай псеўдамедыцыне. Гэта ж сусветны рынак! Шкура нават мёртвага тыгра вельмі дорага каштуе. Не важна, праз пяць тысяч кіламетраў тыгр прыедзе жывым або мёртвым, – заўсёды можна зарабіць».

Тыгры з польскай мяжы засталіся жывыя толькі дзякуючы беларусам, паведаміў ветэрынар заапарка ў Познані
Тыгр, выратаваны на беларуска-польскай мяжы. Фота: Zoo Poznań

Яраслаў Пшыбыльскі расказаў, што менавіта беларускі памежны ветэрынарны ўрач, убачыўшы стан звяроў, пачаў адчайна шукаць месца, дзе б прынялі тыграў.

«Калі б беларускія памежныя службы іх прапусцілі, то да пункта свайго прызначэння тыгры б прыехалі мёртвымі», — упэўнены польскі ветэрынар.

Реклама

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.