Прислать новость
  • 16 °C
    Погода в Бресте

    16 °C

  • 3.9453
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5002
    EURO2.934
    100 RUB3.4289

Здарылася няшчасце. Сусед купіў машыну…

93 15.01.2018 14:52 Фота: Наталля ТУР. Источник фото

Або здарылася няшчасце - сусед па доме купіў старэнькую машыну, і яна кожную ноч раве сігналізацыяй і міргае фарамі, кожную ноч!

Цытата з музычнай кампазіцыі «Настрой палепшыўся» Яўгена Грышкаўца як нельга лепей перадае настрой жыхароў дома па вуліцы Забэйды-Суміцкага. Яны некалькі разоў за ноч прачынаюцца ад таго, што раве сігналізацыя на старэнькім «Фольксвагене» суседа, піша «Рэгіянальная газета».

– Ды каб жа на гэту машыну хто квапіўся, – узрушаецца жыхар дома Алег Акушка. – А то праедзе машына або скокне кот на капот, а машына ўжо заліваецца выццём. За ноч даво­дзіцца прачынацца разы чатыры.

Реклама

На просьбу зрабіць нешта, гаспадар «Фольксвагена» адказвае:

– І што вы мне зробіце? Такая сігналізацыя.

Аднак у міліцыі на гэты конт іншы аргумент.

Яўген Жылінскі, намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС, кажа:

– У любым выпадку міліцыю трэба выклікаць. Міліцыянеры на месцы разбяруцца ў сітуацыі. Канешне, гэта не справа, калі сігналізацыя перашкаджае спаць жыхарам цэлага дома. І трэба разабрацца, у чым прычына такіх паводзін гаспадара машыны. Калі ён ведае, што сігналізацыя няспраўная і працягвае ставіць машыну пад вокнамі, гэта можа быць расцэненае як хуліганства. Але, паўтаруся, ва ўсім трэба разбірацца на месцы.

Стан жыхароў вуліцы Забэйды-Суміцкага выдатна апісвае той жа пісьменнік Грышкавец: «І ты цэлы месяц не спіш, худнееш, нервуешся, хварэеш. Але раптам – цэлая ноч у цішыні, і наступная ноч – цішыня, і цэлы ты­дзень. І ты сустракаеш у двары суседа і пытаеш: «Слухай, нешта даўно не чуваць было тваёй машыны?» А ён кажа: «Дык, сволачы, скралі маю машыну!» А ты кажаш: «Ды ты што?! Ой-ой-ой!» А настрой у гэты момант палепшыўся…»

Вось каб не палепшыўся такім чынам настрой жыхароў Забэйды-Суміцкага, можа, варта ўсё ж адключыць сігналізацыю.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.