Прислать новость
  • 0 °C
    Погода в Бресте

    0 °C

  • 2.5565
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5565
    EURO3.1137
    100 RUB3.4123

Разлічыцца за каву ў Беларусі можна біткойнамі. На жаль, не ў Берасці

Разлічыцца за каву ў Беларусі можна біткойнамі. На жаль, не ў Берасці

274 24.01.2017 15:23 Фото носит иллюстративный характер. Источник: https://pixabay.com

У адной з маладзечанскіх кавярняў можна разлічыцца не толькі беларускімі рублямі, але і біткойнамі.

«Рэгіянальная газета» паспрабавала разабрацца ў слове, якое на слыху ледзьве не ў першакласніка разам з маладзечанцам Мікітам Васілеўскім, які займаецца крыптавалютай ужо два гады.

Жыццё сучаснага чалавека ў многіх сферах перамясцілася ў віртуальную рэальнасць. У інтэрнэце мы цяпер не толькі знаёмімся і набываем танныя кітайскія рэчы, але глядзім фільмы, у рэальным часе сочым за падзеямі, якія адбываюцца на другім канцы свету. Мы прывыклі да гэтага. Таму не дзіўна, што знайшліся людзі, якія захацелі зарабляць у інтэрнэце.

Реклама

У сувязі з гэтым былі прыдуманыя і лічбавыя грошы, якія нельга ўзяць у рукі. Гэта так званая крыптавалюта, якая бывае розных відаў. Аднак сярод некалькіх дзясяткаў электронных манет найбольшую папулярнасць набылі біткойны. Для іх ствараецца спецыяльны віртуальны кашалёк, а саму валюту можна здабываць, інакш кажучы, майніць. Такі заробак віртуальных грашовых сродкаў сёння вельмі папулярны.

Ужо з’явіліся першыя біткойныя мільярдэры, а курс гэтай валюты расце так імгненна, што не паспяваеш міргнуць вокам. Пра біткойны нават сталі пісаць вершы. Адзін з самых вядомых аўтарства Сяргея Шнурава:

Не встретить

Реклама

старость мне спокойно.

Это судьба, или стезя?

Все ринулись скупать

биткойны,

И я немножко тоже взял.

Спрабаваць зарабляць на біткойнах можа кожны, але спачатку мы паспрабуем адказаць на пытанне, што ж гэта такое. Адкажам з дапамогай мала­дзечанца Мікіты Васілеўскага, які пачаў займацца крыптавалютай два гады таму. І сёння мае сваю ферму крыптавалюты.

Реклама
Разлічыцца за каву ў Беларусі можна біткойнамі. На жаль, не ў Берасці
Мікіта Васілеўскі. Фота: rh.by

– Пачалося ўсё ў канцы 2015 года, калі майму сябру на дзень нараджэння падарылі біткойны. Тады і з’явілася цікаўнасць, што гэта.

Бо тады курс быў ужо 360 долараў, а ў нашай кампаніі быў хлопец, які незадоўга купляў іх па пяць долараў.

Цяпер дзень Мікіты пачынаецца з прагляду старонкі біржы, дзе ён пільна сочыць за курсам гэтай «валюты».

 

Па сваёй сутнасці біткойн – гэта электронныя грошы

Калі казаць простымі словамі, то можна прывесці ў якасці прыкладу торэнты. Яны працуюць па ідэнтычнай схеме. Карыстальнік ўстанаўлівае на сваім камп’ютары праграму. Уладальнік іншага камп’ютара робіць тое самае. Пры гэтым яны з лёгкасцю могуць адзін аднаму перадаваць розныя файлы. Над імі няма старонняга кантролю. Сістэма біткойнаў і біржы, на якіх іх прапануецца майніць (гэта значыць, здабываць электронныя сродкі), працуюць такім жа чынам.

– Чым жа гэта валюта такая асаблівая?

– У першую чаргу варта адзначыць, што разлікі празрыстыя. Усе плацяжы ў рамках сэрвісу могуць адсочвацца. Уся гісторыя транзакцый у праграме фіксуецца. Яшчэ адно прынцыповае адрозненне біткойна і іншых крыптавалют ад грошай – лёгкі доступ да іх. Дастаткова толькі стварыць свой электронны кашалёк. Яшчэ адна асаблівасць крыптавалюты ў тым, што ў ёй няма цэнтралізацыі. Напрыклад, як нацыянальны банк выстаўляе курс валют, курс становіцца цэнтралізаваным. У крыптавалюце такога няма, ніхто не можа блакаваць той ці іншы кошт, неяк карэктаваць колькасць валюты ў сістэме ў цэлым. Ніхто са старонніх карыстальнікаў не можа блакаваць альбо ануляваць плацяжы. Колькасць біткойнаў абмежаваная.

Прынята лічыць, што да 2140 года выпусцяць толькі 21 мільён біткойнаў.

І ўсё, больш іх не бу­дзе, таму можна гаварыць пра тое, што курс гэтай валюты будзе расці і надалей.

Сёння біткойны – гэта прамысловая валюта. Каб валодаць хаця б адным біткойнам, 7 снежня трэба было выкласці амаль 12 тысяч долараў.

– Я ездзіў на семінары па біткойнах у Мінск, – працягвае Мікіта, – у іх удзельнічаў мужчына, які прадаў сваю трохпакаёвую кватэру і купіў біткойны. Дык вось цяпер ён можа купіць сабе тры трохпакаёўкі. Сярод ­удзельнікаў семінара было шмат лю­дзей узростам каля 50 гадоў, якія зарабляюць на біткойнах, каб забяспечыць сабе бязбедную старасць.

Свае ж біткойны Мікіта патраціў на тое, каб з’ездіць з жонках на адпачынак.

– А я ведаю людзей, якія патрацілі свае біткойны на нейкія забавы: гульні, замову ежы.

Мікіта працуе барменам у адной з маладзечанскіх кавярняў. І ён быў ініцыятарам таго, што ў кавярні можна было разлічвацца біткойнамі.

– Ну, гэта не зусім разлік. Тут іншая схема, але па факце так, мы рабілі чалавеку 100% зніжку, а ён пераліваў нам сатошы – гэта як капейка, толькі ў біткойнах. Доля біткойна. Названая па імені стваральніка біткойна Сатошы Нікамота.

Вяртаючыся да гаворкі пра тое, чаму біткойн сёння – гэта прамысловая валюта, Мікіта кажа, што, каб майніць (здабываць) біткойны, патрабуецца вялізная магутнасць камп’ютараў. І, як вынік, – вялікія энергазатраты.

– У мяне была невялічкая ферма біткойнаў, дык гэта ферма раўла як самалёт, немагчыма было знаходзіцца ў кватэры. Давялося ферму прадаць. Цяпер я займаюся эфірыўмамі.

Майніць біткойны цяпер выгадна таму, хто мае доступ да таннай электраэнергіі. Хаця я думаю, што адзіны спосаб зарабляць на біткойнах у Беларусі – гэта гуляць на біржы.

 

Што такое майнінг і блокчэйн?

Усе нармальныя людзі, якія хочуць мець біткойны, абавязкова зададуцца пытаннем: а як самому зарабіць гэту валюту? Гэта і называецца майніць, або зарабляць. Адпаведна, сама працэдура здабычы называецца майнінгам.

Па сваёй сутнасці майнінг біткойнаў – гэта метад перабору лікаў. Для кожнага з іх вылічаецца хэш. Калі падабраны варыянт адказвае вызначанаму шаблону, то карыстальнік атрымлівае новую адзінку лічбавай валюты. Менавіта так і ажыццяўляецца здабыча біткойнаў.

Аднак варта ўлічваць, што шаблон можа быць рознай складанасці. Лічыцца, што з часам майніць будзе ўсё складаней.

– Ужо сёння адна транзакцыя затрачвае энергіі столькі, колькі б затраціў адзін дом у суткі, у якім жыве сям’я з трох чалавек.

На рынку з’яўляецца попыт на фермы, цэны на іх, адпаведна, узлятаюць уверх.

Тэхналогія блокчэйн – гэта неад’емная частка майнінга крыптавалюты. Па сваёй сутнасці, яна з’яўляецца інструментам, на базе якога карыстальнікі імкнуцца здабываць лічбавыя грошы.

Калі казаць самымі простымі словамі, то блокчэйн-тэхналогія выступае велізарнай базай дадзеных. Яе асаблівасць заключаецца ў тым, што яна выдатна абароненая ад узлому. Пры гэтым поўную копію гэтай базы атрымлівае кожны майнер. Праўда, даецца карыстальнікам яна ў зашыфраваным выглядзе.

 

Якія перспектывы ў крыптавалюты?

– Я мяркую, што курс біткойна будзе расці. Хаця некаторыя мае сябры, якім я расказваў пра гэта, адмахваюцца і параўноўваюць біткойны з МММ. У будучыні, як адзначаюць многія эксперты, біткойн дасць магчымасць добра зарабіць на таргах.

– Ці можа так здарыцца, што крыптавалюта абясцэніцца?

– Гэта адно з самых распаўсюджаных пытанняў. У тэорыі, канешне, магчымы і рост курса, і яго падзенне. Аднак добрая дынаміка, уцягнутасць у праект вялікай колькасці карыстальнікаў, адсутнасць дзяржаўнага кантролю і інфляцыі не дадуць гэтаму адбыцца.

Лічыцца, што забарону біткойнаў уладамі можна параўнаць хіба што з забаронай на само выкарыстанне інтэрнэту.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.