Прислать новость
  • 11 °C
    Погода в Бресте

    11 °C

  • 2.5658
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5658
    EURO3.0414
    100 RUB3.4205

Селядзец пад шубай: Як пралетарская прыдумка стала хітом застолляў на паўстагоддзе

Селядзец пад шубай: Як пралетарская прыдумка стала хітом застолляў на паўстагоддзе

466 07.08.2017 15:00 Фото носит иллюстративный характер. Источник: https://kaspyinfo.ru

Ужо паўстагоддзя прайшло з таго дня, калі «шуба» з’явілася на сталах беларусаў.

Мы ўсе любім святы. Святкуем 100-годдзе з дня нараджэння каго-небудзь з пісьменнікаў ці артыстаў, адзначаем Новы год ці Дзень узяцця Бастыліі, не забываем віншаваць адзін аднаго з Днём будаўніка, прадаўца, цырульніка… Калі вам усё яшчэ мала святаў, трымайце яшчэ адно. Прыкладна ў гэтыя дні спаўняецца 100 год салаце «Селя­дзец пад шубай».

І паўстагоддзя з таго дня, калі «шуба» з’явілася на сталах беларусаў.

Реклама

Пра тое, як «Селядзец пад шубай» з’явіўся на сталах у Валожынскім раёне, расказала “Рэгіянальнай газеце” мясцовая жыхарка Марыя Кулік.

– Гэта дакладна быў 1968 год. Нас запрасілі на вяселле. І вось на сталах, акрамя традыцыйных страў, стаяла нешта ружовае. Нявеста тады кажа: «Частуйцеся, гэта новая салата». Пры гэтым аформленая салата была так.

Селядзец пад шубай: Як пралетарская прыдумка стала хітом застолляў на паўстагоддзе

Реклама

У талерцы з- пад гэтай самай «шубы» зверху выглядала галава селядца, знізу – хвост. Не адразу адважыліся пакаштаваць. Чамусьці думалі, што пад нізам цэлы селя­дзец.

Узялі, з’елі, спадабалася так, што шмат гадоў салата «Селядзец пад шубай» быў хітом усіх застолляў. Толькі цяпер пачалі казаць, што «шуба» – гэта «адстой».

А ў кулінарных кнігах і меню рэстаранаў гэта салата з’явілася прыкладна ў 1918 годзе, пішуць інтэрнэт-рэсурсы.

Селядзец пад шубай: Як пралетарская прыдумка стала хітом застолляў на паўстагоддзе

 

ШУБА – гэта не футра, гэта абрэвіятура

Аўтарам салаты прынята лічыць Анастаса Багамілава – гаспадара маскоўскай карчмы.

Реклама

У няпросты рэвалюцыйны час наведнікі яго карчмы часта напіваліся, пачыналі спрачацца пра лёс Радзімы.  І, вядома, у такіх гарачых спрэчках не абыхо­дзілася без боек.

Тады Анастасу прыйшла геніяльная думка аб стварэнні народнай салаты, якая стала б добрай сытнай закускай і, адначасова, сімвалам народнага аб’яднання.

Галоўным інгрэдыентам салаты стаў, вядома ж, селядзец – любімы ласунак пралетарыяў. Да селядца дадавалася  сялянская цыбуля і бульба з морквай, а зверху, як чырвоны пралетарскі сцяг, ляжаў пласт цёртых буракоў.

Каб не забываць пра ворагаў Саветаў, салата была шчодра запраўленая «заходніцкім маянэзам».

Назву цудоўнай закусцы Анастас даў такі: «Шавінізму і Заняпаду (Упадку) – Байкот і Анафема», або, па тагачаснай рэвалюцыйнай мо­дзе карыстацца разнастайнымі абрэвіятурамі, проста «Ш.У.Б.А.».

Мінуў рэвалюцыйны час, забыліся модныя абрэвіятуры, а назва салаты захавалася, як «Селядзец пад шубай». Бо пласты бульбы, морквы, буракоў былі сапраўды падобныя на шубу.

Селядзец пад шубай: Як пралетарская прыдумка стала хітом застолляў на паўстагоддзе

 

Класічныя і модныя рэцэпты «шубы»

З прыгатаваннем першых салатаў было, канешне, марокі больш. Тады ж і буракі трэба было адварваць, гатовыя ў краме не прадаваліся, ды і селядзец спачатку трэба было пачысціць, бо пра гатовае філе з вакуумнай упакоўцы можна было толькі марыць.

Класічны рэцэпт, мяркуем, вядомы ўсім. А вось мы вам прапануем пакаштаваць салату, якую можна назваць «Селядзец у новай шубе». Для гэтага дастаткова адзін пласт зрабіць з авакада ці з яблыка. І новы смак салаце гарантаваны.

Селядзец пад шубай: Як пралетарская прыдумка стала хітом застолляў на паўстагоддзе

Яшчэ ёсць варыянт прыгатаваць селядзец. Для гэтага на філе селядца выкласці ўсе інгрэдыенты: яйка, моркву, цыбулю, бульбу і буракі, а затым завярнуць гэта ў рулет з селядца. Паставіць на гадзіну-другую ў холад, а затым парэзаць на порцыі.

Таксама можна рабіць такую салату «па-багатаму». Замест селядца пакласці ніжнім пластом чырвоную рыбу. Ёсць яшчэ «летні» варыянт гэтай стравы. Замест буракоў на верхні «пралетарска-чырвоны» пласт пакрышыць свежыя памідоры.

 

Дзе купіць ружовы маянэз?

Магчыма, не адна страва ніколі не станавілася такім аб’ектам анекдотаў і баек, як «Селядзец пад шубай».

Самы класічны з анекдотаў, вядома, пра ружовы маянэз.

Селядзец пад шубай: Як пралетарская прыдумка стала хітом застолляў на паўстагоддзе

Бландзінка пытаецца ў магазіне:

– А ў вас ёсць ружовенькі маянэз для «шубы». Эх, усе магазіны абышла, нідзе няма.

І вось яшчэ падборачка для добрага настрою і апетыту:

***

– Дарагі, я хачу на дзень народзінаў шубу…

– Ах, ты ж мая гаспадынька. Чысці буракі, я ў краму за селядцом.

***

У рэстаране:

– Чаму ў маёй салаце крывы селядзец?

– На павароце злавілі.

Селядзец пад шубай: Як пралетарская прыдумка стала хітом застолляў на паўстагоддзе

***

Сустракаюцца два сябра пасля арміі.

Адзін кажа:

– Я ўчора ў гасцях быў, селядзец пад шубай еў.

– Так, людзі не мяняюцца. Бо ты і ў войску хлеб пад коўдрай жор!

P. S. Прызнайцеся, у вас сёння на вячэру «Селядзец пад шубай»?

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.