Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
Прароцтва Прарока Ісаі ўжо збылося, і Бог, які калісьці быў, як здавалася, далёкім ад чалавека, недасягальным, стаў блізкім у Сыне Божым, Езусе Хрысце. Калі кожны год перажываем Урачыстасць Божага Нараджэння, варта затрымацца над гэтай вялікай таямніцай. Бог стаў Чалавекам, каб быць блізка да кожнага з нас, каб увайсці ў нашае жыццё са сваёй ласкай і ўрэшце перамяніць гэтае жыццё. Перамяніць, каб нанова адкрыць, што мы Божыя Дзеці дзякуючы Езусу Хрысту.
Паважаныя жыхары горада Брэста! Жадаeм, каб Дзіцятка Езус увайшоў у вашыя дамы, у вашыя сем’і, у вашыя сэрцы! Няхай радасць, якая плыве з Яго Нараджэння, сыходзіць на вашых родных і сяброў, а таксама на тых, хто яшчэ не знайшоў радасці веры. Няхай Маленькі, Усемагутны Езус благаслаўляе вас і дае вам сілы, каб наследаваць Яго, а Найсвяцейшая Панна Марыя і Святы Юзаф выпрошваюць вам патрэбныя ласкі на дарозе веры!
З паважаннем, кс. канонік Тадэвуш АЛЬШЭЎСКІ, настаяцель рымска-каталіцкага прыхода імя Багародзіцы ў Брэсце, і святары г. Брэста
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google