• 16 °C
    Погода в Бресте

    16 °C

  • 2.0443
    Курс валюты в Бресте
    USD2.0443
    EURO2.2588
    100 RUB3.2054

Віншаванне вернікаў з Нараджэннем Хрыстовым ад кс. каноніка Тадэвуша Альшэўскага

213 24.12.2018 18:31 Фото носит иллюстративный характер. Источник: https://yandex.ru

Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!

Дарагія браты і сестры ў Хрысце! 

Бог стаўся чалавекам, каб мы маглі мець удзел у Ягонай Боскасці! Дзіця прыходзіць у свет, каб здзейсніць тое, што не змаглі б здзейсніць імператары і каралі – прынесці свабоду ад смерці зраненаму грахом чалавецтву!

Дарагія жыхары нашага горада! З вялікай радасцю хочам павіншаваць вас са святам Нараджэння нашага Пана і Збаўцы Езуса Хрыста! Няхай спакой, які нясе з сабою Ягонае прыйсце ў свет, ахіне вас і напоўніць святлом! Ад усяго сэрца жадаем, каб перажыванне таямніцы прыйсця ў гэты свет Божага Сына з кожным днём усё больш напаўняла ваша жыццё верай, надзеяй і любоўю, якія няхай заўсёды прыносяць шчодры плён радасці і шчасця! Няхай Бог, які стаў Чалавекам, асвячае ваша жыццё Сваёй усемагутнай прысутнасцю, благаслаўляе і адорвае неабходнымі дабротамі і ласкамі!

З павагай, кс. канонік Тадэвуш Альшэўскі, настаяцель рымска-каталіцкай парафіі імя Багародзіцы ў Брэсце,  і святары г. Брэста 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.