Прислать новость
  • 8 °C
    Погода в Бресте

    8 °C

  • 3.9335
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4826
    EURO2.924
    100 RUB3.4226

Віншаванне вернікаў з Раством Хрыстовым ад кс. каноніка Тадэвуша Альшэўскага

484 24.12.2017 20:15 Фото носит иллюстративный характер. Источник фото

«Таму Пан сам дасць вам знак: вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дасць Яму імя Эммануэль!» (Іс. 7,14)

Дарагія браты і сестры ў Хрысце!

У той час, калі кожны год мы перажываем Урачыстасць Божага Нараджэння, варта затрымацца над гэтай вялікай таямніцай. Бог стаў Чалавекам, каб быць блізка да кожнага з нас, каб увайсці ў нашае жыццё са сваёй ласкай і ўрэшце перамяніць гэтае жыццё. Перамяніць, каб наноў адкрыць, што мы Божыя Дзеці, дзякуючы Езусу Хрысту.

Реклама

Паважаныя жыхары горада Брэста! Жадаю, каб Дзіцятка Езус увайшоў у вашыя дамы, у вашыя сем’і, у вашыя сэрцы! Няхай радасць, якая плыве з Яго Нараджэння, сыходзіць на вашых родных і сяброў, а таксама на тых, хто яшчэ не знайшоў радасці веры. Няхай Маленькі Усемагутны Езус благаслаўляе вас і дае вам сілы, каб наследаваць Яго, а Найсвяцейшая Панна Марыя і Святы Юзаф выпрошваюць вам патрэбныя ласкі на дарозе веры!

З павагай, кс. канонік Тадэвуш АЛЬШЭЎСКІ, настаяцель рымскааталіцкага прыхода імя Багародзіцы ў Брэсце, і святары г. Брэста

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.