У гэтых словах і пераможная вестка, і заклік да радасці, і прывітанне любові, і пажаданне міру, і знак Божай міласэрнасці да чалавечага роду.
Перажываючы ў гэтым Надзвычайным Годзе Божай Міласэрнасці найсвяцейшы час нашага адкуплення і радуючыся неспасцігальнай любові Збаўцы да ўсяго чалавецтва, складаю вам шчырыя і найлепшыя пажаданні. Няхай Уваскрослы Хрыстус адорвае моцным здароўем, радасцю і сілай, каб прымаць кожны дзень новыя заданні і выклікі.
Няхай умацоўвае веру, надзею і любоў, якіх так моцна патрабуе сучасны свет. Няхай, нарэшце, знак пустога гроба напаўняе супакоем і ўпэўненасцю, што менавіта Богу належыць канчатковая перамога над смерцю і цемрай зла, а Яго міласэрнасць не мае межаў.
З павагай, кс. канонік Тадэвуш АЛЬШЭЎСКІ, настаяцель рымска-каталіцкага прыхода імя Багародзіцы ў Брэсце, і святары г. Брэста
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро