Я люблю хадзіць купляць духі ў маленькіх крамах, дзе табе выбраны флакончык пакажуць, дазволяць нанесці на запясце або пару разоў пырснуць духамі на паперку, а потым выйсці на двор, падыхаць і па-новаму адчуць пах, які ты вырашыла абраць сёння.
А вось у буйных дыскаўнтэрах ці гандлёвых цэнтрах такой магчымасці няма.
Усе накрыўкі ў іх паздыманыя, і адзіная магчымасць адчуць пах, гэта ледзьве не засунуць нос у сам флакончык.
Вось і ўзнікла ў мяне пытанне, нашто ж эканоміць на пробніках? Няўжо крамам шкада таго, што кожны можа выбраць пах і застацца задаволеным пакупніком?
У гандлёвым аддзеле касметычнай кампаніі-вытворцы патлумачылі, што з кожнай партыяй тавару ў кожны магазін даецца флакон-пробнік, каб пакупнік мог выбраць любы пах, не ламаючы галаву, як гэта зрабіць,
Пры гэтым у двух буйных маладзечанскіх дыскаўнтэрах сітуацыя роўна супрацьлеглая. Калі ў адным накрыўкі паздыманыя нават з той туалетнай вады, якая каштуе менш за пяць рублёў, то ў другім можна «аж заліцца” туалетнай вадой, якая каштуе больш за 30 рублёў.
Пракаментавалі «Рэгіянальнай газеце» прадаўцы гэта так:
– Нам не шкада, хай выбіраюць людзі. Прыемна ж дапамагчы.
На што дзяўчаты з іншага магазіна адказваюць:
– А нам шкада! Бо пробнік нам даюць толькі адзін, і вельмі недарэчна выглядае, калі стаіць пусты флакончык на паліцы, ад таго, што некаторыя літаральна заліваюць сябе туалетнай вадой з ног да галавы. Тым больш, калі прыціснуць флакон да цвёрдай паверхні і падкласці пад яго паперку, то туалетная вада выльецца. Гэтага дастаткова, каб вызначыцца, ці падыдзе вам гэты пах.
Пра тое, колькі флаконаў духоў павінна быць у гардэробе жанчыны і ці можна выбраць свой пах, калі ў магазінах паскручваныя накрыўкі з духоў, чытайце тут.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро