Прислать новость
  • -1 °C
    Погода в Бресте

    -1 °C

  • 2.4778
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4778
    EURO2.5909
    100 RUB3.9504

На момант затрымання было толькі 16 гадоў. Распавядаем пра жыхароў Берасцейшчыны, якім споўнілася 18 гадоў у няволі

22.11.2022 19:42 СIЗА №7 у Берасцi. Источник фото

Восем падлеткаў Берасцейшчыны былі непаўналетнімі, калі іх затрымалі за акцыі пратэсту пасля выбараў у 2020 годзе. Усім прысудзілі па тры гады.

20 лістапада штогод адзначаецца Сусветны дзень дзяцей, прысвечаны прыняццю важнага дакумента — Канвенцыі аб правах дзяцей. Яна атрымала самае шырокае міжнароднае прызнанне з усіх дакументаў па правах чалавека: яе ратыфікавалі амаль усе краіны свету. Канвенцыя аб’ядноўвае ўвесь спектр правоў чалавека — грамадзянскіх, палітычных, эканамічных, сацыяльных і культурных правоў — якія адносяцца да дзяцей у адным дакуменце.

Восем падлеткаў Берасцейшчыны былі непаўналетнімі, калі іх затрымалі за акцыі пратэсту пасля выбараў у 2020 годзе. Усім ім прысудзілі па тры гады калоніі. Шасцёра з іх на дадзены момант уключаны ў «Спіс экстрэмістаў». Берасцейская «Вясна» распавядае пра гэтых хлопцаў.

Реклама
Калаж: Берасцейская «Вясна»

Чытайце таксама: «Отбивали ляжки и лили наверх кипяток». Рассказываем, через что проходят беларусы, которых задерживает ГУБОПиК

Максім Шатохін, 18 гадоў

Максім Шатохін — жыхар Берасця. У жніўні 2020 года яму было 16 гадоў. За падзеі 10 жніўня 2020 года ў Берасці супраць хлопца распачалі крымінальную справу аб масавых беспарадках (ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу).

Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. На судовым працэсе 19 ліпеня 2021 года мера стрымання была зменена, Максіма змясцілі ў СІЗА.

У жніўні 2021 суддзя Святаслаў Каліна пакараў Максіма Шатохіна трыма гадамі пазбаўлення волі. Хлопец адбываў пакаранне ў выхаваўчай калоніі №2.

У верасні 2022 года Максіма па памілаванні перавялі на «хатнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу). Такім чынам ён адзіны з васьмi хлопцаў, хто ўжо адносіцца не да палітвязняў, а да былых палітычных зняволеных.

Максім Шатохін

Эдуард Кудынюк, 18 гадоў

Эдуард Кудынюк (на момант затрымання 17 гадоў) — берасцеец, непаўналетнім асуджаны судом Ленінскага раёна Берасця на тры гады выхаваўчай калоніі па артыкуле аб удзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу). Прысуд атрымаў праз тую ж акцыю пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 года у Берасці.

Адрас для лістоў: Выхаваўчая калонія № 2. 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4. Эдуард Мікалаевіч Кудынюк.

Реклама
Эдуард Кудынюк

Чытайце таксама: ТРК «Брест» съездила в «Волчьи норы» и выпустила пропагандистский сюжет о беларусах, которые снимали военную технику

Аляксандр Вінярскі, 19 гадоў

Аляксандр Вінярскі (на момант затрымання 17 гадоў) — берасцеец, асуджаны на тры гады выхаваўчай калоніі па артыкуле аб удзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу). На момант затрымання і вынясення прысуду было толькі 17 гадоў. Разам з ім былі асуджаны яшчэ 12 чалавек.

У сакавіку 2022 года быў уключаны ў так званы «Спіс экстрэмістаў» («Пералік асобаў, якія датычныя да экстрэмісцкай дзейнасці»).

Адрас для лістоў: Выхаваўчая калонія № 2. 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4. Аляксандр Андрэевіч Вінярскі.

Аляксандр Вінярскі

Сяргей Гацкевіч, 18 гадоў

Сяргей Гацкевіч (на момант затрымання 17 гадоў) — навучаўся у 11 класе ў Берасці на момант вынясення прысуду. Асуджаны праз тую ж акцыю пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 года у Берасці. Да суда Сяргей знаходзіўся на волі пад наглядам.

10 сакавіка 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста Сяргею і яшчэ 8 іншым фігурантам гэтай крымінальнай справы вынеслі прысуды. Сяргей атрымаў тры гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. У лістападзе 2022 года быў уключаны ў «Спіс экстрэмістаў».

Адрас для лістоў: Выхаваўчая калонія № 2. 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4. Сяргей Сяргеевіч Гацкевіч.

Сяргей Гацкевіч

Чытайце таксама: Пинчанин о беларусах в Литве: «Чтобы объединиться, надо вначале разъединиться. Но мы, простые люди, не разъединялись»

Дзяніс Хазей, 19 гадоў

Дзяніс Хазей — на момант затрымання навучаўся на другім курсе каледжа ў горадзе Высокае (Камянецкі раён). За акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 года ў Берасці супраць хлопца ўзбудзілі крымінальную справу аб масавых беспарадках (ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу). Да суда Дзяніс знаходзіўся на волі пад наглядам.

10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Брэста Дзянісу і яшчэ 8 фігурантам гэтай крымінальнай справы вынеслі прысуды. Дзяніс атрымаў тры гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. У лістападзе 2022 года быў уключаны ў «Спіс экстрэмістаў».

Адрас для лістоў: Выхаваўчая калонія № 2. 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4. Дзяніс Сяргеевіч Хазей.

Дзяніс Хазей

Іван Пацяйчук, 18 гадоў

Іван Пацяйчук (на момант затрымання 17 гадоў) — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Берасці, узбуджанай пасля акцый пратэста ў горадзе пасля прэзідэнцкіх выбараў. На момант разгляду справы Іван быў непаўнагадовы.

Яму прад’явілі абвінавачванне па ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках 10 жніўня 2020 года). Да суда Пацяйчук зназодзіўся на волі.

12 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Брэста Івана Пацейчука прысудзілі тры гады выхаваўчай калоніі. Яго ўзялі пад варту ў зале суда. У лістападзе 2022 года МУС уключыў хлопца ў «Спіс экстрэмістаў».

Адрас для лістоў: Выхаваўчая калонія № 2. 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4. Іван Дзмітрыевіч Пацяйчук.

Іван Пацяйчук

Чытайце таксама: «Получил пулю в ногу — она разорвала икру». История брестчанина, которого задержали в России и чудом не выдали Беларуси

Максім Імхавік, 18 гадоў

Максіму Імхавіку у жніўні 2020 года было толькі 16 гадоў. За акцыю пратэсту, якая прайшла 10 жніўня у Берасці, як і іншыя, быў асуджаны па ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках).

Да суда Імхавік зназодзіўся на волі. Калі Максіму было ужо 17 гадоў, у ліпені 2021 года хлопцу прысудзілі тры гады выхаваўчай калоніі. Яго ўзялі пад варту ў зале суда. У лістападзе 2022 года МУС уключыў Максіма ў «Спіс экстрэмістаў».

Адрас для лістоў: Выхаваўчая калонія № 2. 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4. Максім Вадзімавіч Імхавік.

Максім Імхавік

Давід Збаранскі, 19 гадоў

Давід Збаранскі (на момант затрымання 17 гадоў) быў затрыманы 30 лістапада 2020 года адразу пасля таго, як вярнуўся з Польшчы. Супраць яго была распачата крымінальная справа за ўдзел у масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня. Прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт.293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках).

12 ліпеня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Давіду Збаранскаму прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму. 13 красавіка 2022 года Давід пабраўся ў калоніі шлюбам са сваёй дзяўчынай Алінай. У лістападзе 2022 года МУС уключыў хлопца ў «Спіс экстрэмістаў».

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1. Давід Сяргеевіч Збаранскі.

Давід Збаранскі

Чытайце таксама: Экс-политзаключенный брестчанин: «Многие из работников СИЗО нас поддерживают. Они не понимали, за что нас судят»

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.