Прислать новость
  • 21 °C
    Погода в Бресте

    21 °C

  • 2.5221
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5221
    EURO2.6617
    100 RUB4.7379

«Может, внуки будут жить достойно». Чаму беларусы выбіраюць Еўропу, а не Расію?

19.06.2022 06:15 Фото носит иллюстративный характер. Источник фото

Спойлер: да Расіі схіляюцца тыя, хто пазірае ў мінулае; хто глядзіць у будучыню – абірае Еўропу.

Мінулым разам мы спрабавалі разабрацца, з якіх прычынаў беларусы схіляюцца да саюза  з Расіяй. Цяпер Генадзь Коршунаў прапануе паглядзець на аргументацыю іншай часткі беларускага грамадства – тых, хто выбірае еўрапейскі шлях.

Цяга беларусаў да геапалітычнай нейтральнасці збівала з панталыку ўсіх знешніх аналітыкаў і цягам 2020-га года, і ў 2021-ым годзе, і раней. Усіх здзіўляла, што беларусы хутчэй ухіляліся ад выбару, калі ім прапаноўвалі абраць Усход ці Захад. Як бы ідэалістычна гэта не выглядала, большасць беларусаў казалі, што яны хочуць або прыязныя стасункі адначасова і з Еўропай, і з Расіяй, або быць па-за межамі любых геапалітычных саюзаў. 

Реклама

Читайте также: Первое «добро» на вступление в ЕС. Карбалевич: Украина сделала цивилизационный выбор, у Беларуси он впереди

Цяпер, пэўна, можна казаць, што так «было». Расійска-ўкраінская вайна паступова разбурае гэтую беларускую прагу да нейтралітэту, прымушае беларусаў схіляцца ці то ў бок Еўропы, ці то ў бок Расіі. 

Упершыню за доўгі час сумарная колькасць прыхільнікаў нейтральных пазіцый стала меншай за 50%.

Зразумела, гэта адбываецца праз вайну, але чаму, з якіх прычынаў беларусы выбіраюць той ці іншы бок?

Мінулым разам на базе дадзеных красавіцкага даследавання Chatham House мы разглядалі праўсходнюю матывацыю беларусаў – чаму некаторыя аддаюць перавагу Расіі, а не Еўропе. У той аргументацыі вылучаюцца 5 асноўных блокаў: а) наканаванасць лёсу, б) геапалітычнае супрацьстаянне, в) слабая Беларусь і моцная Расія, г) існыя сувязі і статус-кво, д) настальгія па СССР.

Цяпер да пытання аб аргументацыі прыярытэтнасці Еўропы: чым беларусы абгрунтоўваюць праеўрапейскі геапалітычны кірунак? Тут таксама ёсць некалькі напрамкаў аргументацыі і некаторыя з іх сіметрычныя прарасійскай матывацыі.

Асобна адзначым, што блокі аргументацыі вылучаюцца праз аналіз адказаў на адкрытыя пытанні. Адкрытыя пытанні – гэта тыя, калі людзі самі, сваімі словамі пішуць, што і як яны мяркуюць. У гэтым матэрыяле адказы людзей друкуюцца курсівам.

Гістарычная еднасць

Цікава, што, як і ў выпадку з прарасійскім вектарам, неабходнасць выбару Еўропы частка беларусаў таксама тлумачыць праз гісторыка-цывілізацыйныя чыннікі. Людзі кажуць пра агульную з Еўропай гісторыю, пра большую каштоўнасную і ментальную блізкасць беларусаў да еўрапейцаў, чым да расіян. Часам узгадваецца нават генетычнае падабенства беларусаў і еўрапейцаў.

Реклама

— Исторически мы были цивилизованным и прогрессивным европейским государством. Не вижу причин что-то менять.

— Мы ближе к Европе, чем к русским.

— Менталитет белорусов ближе к Европе: белорусы хотят мира, а не войны. 

Калі параўноўваць менавіта гістарычныя спасылкі, якімі карыстаюцца адэпты Расіі і прыхільнікі Еўропы, то заўважная розніца: першыя больш апіраюцца на апошнія стагоддзі, калі Беларусь была ў складзе СССР ці Расійскай імперыі (хаця бачна, што для іх у гэтыя стагоддзі «ўкладаецца» ўся гісторыя краіны), апошнія ў сваіх ведах сягаюць значна глыбей у гісторыю – да часоў Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага.

— Мы всегда были Европой (ВКЛ, РП).

— Сама гісторыя пра гэта сведчыць. Беларусь – еўрапейская краіна, а ў нейкім звязку з Расеяй мы менш за 200 год.

Пры гэтым для некаторай часткі беларусаў вельмі важнымі аказваюцца падзеі найноўшай гісторыі Беларусі – 2020-га і 2022-га гадоў.

— Последнее время наблюдается резкое расхождение в развитии и мнениях белорусов и русских. Мы сейчас намного ближе к Литве, чем к России.

— Недоверие к РФ. Ужас от происходящего. Обида за 2020-ый.

— Потому что ухудшилось отношение к России в последние месяцы.

Читайте также: Эксперты — об отличии беларусов и россиян: «Чем географически западнее нация, тем она западнее ментально»

Недавер да Расіі

Другі блок, таксама паралельны аднаму з прарасійскіх меркаванняў, палягае на тэзе аб геапалітычным супрацьстаянні Расіі і Захаду. Толькі тут беларусы выбіраюць не Расію, а Еўропу. Еўрасаюз разглядаецца як натуральны антыпод Расіі, прычым не толькі і не столькі ваенны ці палітычны, а, хутчэй, як эканамічны і зноў жа цывілізацыйны.

— Лучше ориентироваться на демократический путь развития европейских стран, чем на разруху и грабеж собственной страны в России.

— Там (в ЕС) нас будут уважать как народ, а России на людей плевать. Мы нужны им для их военных и политических целей.

— Россия тянет Беларусь за собой на дно предрассудков, не уважает наш суверенитет, считая частью своей страны. Союз с Россией – это отсутствие развития и демократии.

Часам праеўрапейскі выбар выступае не як выбар Еўропы, а як незадаволенасць і адмова ад Расіі.

— Российскому руководству нечего предложить другим странам, кроме нефти и газа, поэтому и разрушают все вокруг.

— Россия – агрессор, возродивший русский, имперский фашизм. С таким «союзником» будет погибель. Соответственно, надо выбрать противоположный путь следования.

— Россия стала изгоем этого мира.

Цікава, што часам адмова ад Расіі дэкларуецца як свой персанальны выбар.

— Я против «русского мира».

— Я хорошо отношусь к ЕС, в отличие от России.

— У меня отрицательное мнение о Российской Федерации.

На фоне ўсяго гэтага зразумела, што выбар Еўропы часцяком выглядае як умова для захавання Беларуссю статусу суверэннай дзяржавы, што ў межах саюза з Расіяй лічыцца немагчымым.

— Раньше я считала что лучше нейтралитет, теперь считаю, что оставаться  в нейтральном статусе опасно. Союз же с Россией ведет к полной потере суверенитета и отрицанию белорусов как нации.

— В союзе с Россией Беларусь потеряет нейтралитет и скатится на дно, перестанет развиваться и останется в далёких 1990-ых годах.

— Если Беларусь не вступит в ЕС, то будет аннексирована Россией.

Адчувальная тэндэнцыя да перагляду ролі Расіі адносна Беларусі трывае ўжо гадоў 10-15. А цяпер бачна, што расійска-ўкраінская вайна пэўным чынам паскарае гэтыя працэсы, прынамсі для некаторай часткі беларусаў.

Еўрапейскія каштоўнасці

Калі глядзець на колькасную прадстаўленасць кожнага з  блокаў аргументацыі, то ні адмаўленне ад Расіі, ні гістарычныя спасылкі не займаюць першага месца ў іерархіі матываў праеўрапейскага выбару. Галоўнай прычынай тут з’яўляецца зацвярджэнне прыярытэтнасці комплексу каштоўнасцяў, якія мы звычайна называем еўрапейскімі ці дэмакратычнымі. У гэты комплекс уваходзіць сама дэмакратыя як такая (у тым ліку «антытаталітарызм» і «змяняльнасць улады»), свабода і незалежнасць (як асабістыя, так і для краіны), правы чалавека, вяршэнства закона і гуманізм як уяўленне аб чалавеку як найвышэйшай каштоўнасці.

— Беларусь должна стать свободной и демократической страной. Союз с ЕС –  это хороший вариант для нас после смены власти.

— Там больше демократии, существует защита прав человека и справедливый суд.

— Несмотря на все недостатки, в Европейском союзе разделяют общечеловеческие ценности гуманизма в куда большей степени. 

Тут важна, што ў большасці выпадкаў беларусы разважаюць не пра абстрактнае каштоўнаснае адзінства з Еўропай (хаця, канешне, і такое сустракаецца: «Ориентация на цивилизованный мир и общечеловеческие ценности»). Маючы на ўвазе «еўрапейскія каштоўнасці», людзі насамрэч кажуць пра больш канкрэтныя рэчы, выключную значнасць якіх яны ў 2020-ым годзе асэнсавалі на сваёй скуры.

— Я хочу, чтобы у нас тоже было главенство закона, а не желания одного человека, который находится на верхушке власти.

— Там спокойно и безопасно! Там соблюдают законы! Законы у них справедливы!

— (Я выбираю ЕС)… чтобы не бояться каждый день, что за тобой приедет черный воронок.

Як бачна, такі каштоўнасны выбар часта бывае персаналізаваным, то бок не прадвызначаным нечым, а свядома зроблены менавіта канкрэтным чалавекам (як і ў некаторых выпадках адмаўлення ад Расіі):

— Мне близки европейские ценности.

— Демократия мне ближе.

— Я вырос на европейской культуре. Испытываю интерес к истории и жизни Европы. Россия меня не интересует.

Што яшчэ паказальна, выбар Еўропы часта бывае не эгаістычны, то бок ён робіцца не толькі і не столькі для сябе, колькі для дзяцей і ўнукаў або для краіны агулам.

— Чтобы мы и наши дети, и внуки могли свободно перемещаться по миру, выбирать себе место, где им предпочтительнее получать образование и прочие блага.

— Может, внуки будут жить достойно.

— Демократические права и свободы для всех групп и обществ.

Магчымасці развіцця

З каштоўнасным выбарам цесна звязаныя магчымасці і перспектывы развіцця – чалавека, супольнасцяў, грамадства і дзяржавы.

— Большие возможности для развития страны и жителей Беларуси.

— Я думаю, что союз с ЕС даст возможность развиваться личной инициативе у людей. Будет развиваться частное предпринимательство, появится средний класс, будет обмен в научной сфере. Я вижу очень много плюсов как для людей, так и для страны.

— Экономически мы всегда будем тесно связаны с Россией. Но если вопрос, где лучше, то однозначно с ЕС. С ЕС можно развиваться в лучшую сторону, а с Россией (разве можно развиваться)???

Читайте также: Никто не хочет Бучи на своей территории. Продолжат ли европейские лидеры «умиротворять» кремлевского диктатора?

Развіццё разумеецца вельмі шырока – і як эканамічнае, і як грамадзянскае, і як палітычнае, і як тэхналагічнае.

— Возможность развития во всех смыслах.

— Союз, построенный на стремлении всех стран развиваться – в области технологий и гражданского общества – и развивать соседние страны.

— Он (ЕС) даёт возможность более прогрессивного развития как в демократическом, так и в правовом плане.

— Евросоюз гарантирует экономическое и демократическое развитие Беларуси.

— Союз с более развитыми странами будет стимулировать развитие в нашей стране.

У метафарычным сэнсе выбар Еўропы асэнсоўваецца як выбар будучыні, у той час як за Расіяй застаецца толькі мінулае.

— Это развитие, движение вперед, демократия.

— Россия –  это зло и шаг назад в развитии. ЕС – шаг вперед.

— Будущее за Европейским союзом.

Эканамічны чыннік

Прычыны эканамічнага характару таксама адыгрываюць сваю ролю ў выбары праеўрапейскага шляху развіцця. Толькі ў выпадку з Еўропай (у адрозненні ад Расіі), калі людзі кажуць пра эканамічныя выгады, то робяць націск не на расійскія рэсурсы і беларускую залежнасць ад іх, а на ўзаемазвязанасць каштоўнасцяў, высокага ўзроўню жыцця і магчымасцяў развівацца ды зарабляць. Гэта, хутчэй, размова пра выбар пэўнага ладу жыцця і такой дзяржавы, якая можа гэта забяспечыць.

— Свобода, повышение уровня жизни, более простое пересечение границ, более цивилизованное общество.

— Стабильно развивающиеся государства, валюта. Единство и взаимопомощь. Свободное перемещение. Высокий уровень жизни, образования, медицины, высокая оплата труда, соблюдение прав человека, хорошо развита торговля, промышленность, сфера услуг.

— Высокий уровень жизни, высокие зарплаты у врачей, возможность жить в окружении  красоты природы и архитектуры, доступность моря и гор, вкусные продукты высокого качества, забота о комфорте человека со стороны государства  во всех аспектах, действительно социально ориентированные страны.

Зразумела, ёсць збольшага і практычна арыентаваныя меркаванні, сфакусаваныя на паўсядзённых выгодах, на лепшых умовах жыцця.

— Жизнь белорусов будет богаче.

— Хочется пожить по-человечески, не считая копейки каждый день.

— Союз с Россией точно не улучшит материальное положение граждан.

Але трэба адзначыць, што такія выключна меркантыльныя думкі не з’яўляюцца вельмі распаўсюджанымі. Нават у межах эканамічных чыннікаў яны складаюць значна меней за палову ўсіх адказаў. А самі эканамічныя чыннікі знаходзяцца не на першым месцы па папулярнасці.

Увогуле ж, калі казаць пра вагавую прадстаўленасць вылучаных блокаў, то атрымліваецца наступная карціна. На першым месцы з вялікім адрывам ідзе аксіялагічны фактар, то бок выбар комплексу дэмакратычных каштоўнасцяў. Другое месца – адмаўленне ад Расіі, калі Еўропа выступае яе антыподам. Трэцяе месца – за перспектывамі і тымі магчымасцямі развіцця, якія ёсць у Еўропы. Далей ідуць эканамічныя чыннікі, як звязаныя з каштоўнасцямі і развіццём, так і чыста меркантыльныя. І на апошнім месцы меркаванні гістарычнага характару.

Што мусім дадаць напрыканцы: падчас любых крызісаў, тым больш падчас вайны, грамадская думка можа змяняцца хутка і нечакана. Таму і вышэй прыведзеныя лічбы, і аргументацыю абодвух геапалітычных вектараў  трэба разглядаць не ў якасці канчатковых выракаў, а як пэўная пункты адліку для працы незалежных медыяў, грамадзянскіх актывістаў і палітычных суб’ектаў.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.