• 0 °C
    Погода в Бресте

    0 °C

  • 2.113
    Курс валюты в Бресте
    USD2.113
    EURO2.3339
    100 RUB3.4178

Мікола Статкевіч: «Мы прапануем наладзіць акцыі пратэсту ў рэгіёнах 26 сакавіка»

Мікола Статкевіч: «Мы прапануем наладзіць акцыі пратэсту ў рэгіёнах 26 сакавіка»

295 21.02.2017 11:58 Мікола Статкевіч на Маршы абураных беларусаў 17 лютага. Фото: Вадзім ЗАМІРОЎСКІ. Источник: https://news.tut.by/economics/532031.html

А ў Дзень Волі, 25 сакавіка, арганізатары Маршу абураных беларусаў чакаюць людзей з усёй Беларусі ў Мінску.

Акцыю, якая адбылася ў сталіцы вечарам 17 лютага, арганізоўваў Беларускі нацыянальны кангрэс. Юрыдычную адказнасць за мерапрыемства на сябе ўзялі прадстаўнікі яго Рады: Яўген Афнагель, Уладзімір Някляеў і Мікола Статкевіч. Яны паведамілі ўлады і ўзначалілі шматтысячны натоўп падчас маршу.

Мы патэлефанавалі Статкевічу, каб спытаць, ці разлічвае ён на тое, што ў наступны раз да яго далучацца лідары іншых партый.

Реклама

– Ведаеце, тыя, хто хацеў, тыя далучыліся. Я ніколі персанальна не запрашаю на акцыі, якія з’яўляюцца не дазволенымі ўладамі. Гэта асабісты выбар чалавека. Я магу заклікаць, так бы мовіць, усіх, але сказаць канкрэтнаму чалавеку «Выйдзі»… Гэта яго выбар.

-У нядзелю акцыі пратэсту прайшлі і ў абласных цэнтрах. І Берасце, напрыклад, паказала, што тут вельмі не хапае добрай арганізацыі. Вы плануеце неяк дапамагаць іншым гарадам ці будзеце сканцэнтраваны толькі на Мінску?

– Безумоўна, у аўтарытарнай краіне ўсё вырашаецца ў сталіцы. Але разам з тым важная падтрымка рэгіёнаў. 25 сакавіка мы заклікаем людзей у Мінск. У Дзень Волі беларускі народ павінен заявіць сваю волю. І воля гэта зразумелая, яна гучыць так: «Баста – дэкрэту №3, баста – абрабаванню народа і баста – дыктатуры». І мы будзем звяртацца да рэгіёнаў, каб яны прыехалі ў Мінск падтрымаць нас. Мы будзем працаваць у рэгіёнах. У Берасці пакуль не аформлена кааліцыя Беларускага нацыянальнага кангрэсу – я думаю, неўзабаве мы прыедзем да вас, каб аформіць яе і ў Берасці, і ў суседніх раёнах. А 26 сакавіка мы прапануем ужо ў рэгіёнах наладзіць акцыі пратэсту, каб прымусіць уладу ўсё ж такі выканаць патрабаванні народа, якія былі сфармуляваныя 17 лютага.

Реклама

Нагадаем, мітынгуючыя патрабавалі адмяніць дэкрэт №3 і павышэнне пенсійнага ўзросту, спыніць зніжэнне рэальных даходаў насельніцства, вярнуць свабодныя і чэсныя выбары.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.