Прислать новость
  • 20 °C
    Погода в Бресте

    20 °C

  • 2.5992
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5992
    EURO3.0318
    100 RUB3.3813

«Кветкі на могілкі - не тое, на чым трэба эканоміць»

«Кветкі на могілкі – не тое, на чым трэба эканоміць»

500 20.04.2018 10:37 Фота: Ігар МАРОЗ. Источник: http://www.rh.by

Жывыя кветкі і для экалогіі бяскрыўдныя, і глядзяцца надзвычай прыгожа.

Летась на Радаўніцу на могілках у Ільі Юры Вайтовіч з Маладзечна з дачкой-студэнткай Янай былі аднымі з тых нешматлікіх наведнікаў, якія прыйшлі з жывымі кветкамі, піша “Рэгіянальная газета”.  Сёлета, па словах Яны, на магілы блізкіх яны зноў пакладуць жывыя гваздзікі.

– Мы даўно ўжо не выбіраем штучныя кветкі, – падзялілася Яна традыцыямі сваёй сям’і. – Не лічу, што іх уласцівасць доўга захоўвацца – гэта вельмі вялікая перавага. Для некага сапраўды прасцей раз на год паставіць пластыкавыя кветкі і забыцца. Мы ж не лічым, што так лепш.

Реклама

Тут і экалагічныя прычыны, і маральныя: усё ж жывыя кветкі – сімвал таго, што жыццё працягваецца. І, па-мойму, знак куды большай павагі да памерлых.

Родам з Ільі Яніна мама, адсюль – і бацькавы карані, таму кветак на ільянскія могілкі вязуць шмат. Па словах Яны, пытанне цаны ў сям’і ніколі не стаіць. Гэта не той выпадак, калі трэба эканоміць, лічыць дзяўчына.

Летась на некаторых магілах Яна заўважала жывыя кветкі, і, па яе назіраннях, глядзеліся яны куды лепш, чым штучныя.

Реклама
«Кветкі на могілкі - не тое, на чым трэба эканоміць»
Яна Вайтовіч: Мы даўно ўжо не выбіраем штучныя кветкі. Фота vk.com

Увогуле, сям’я Вайтовічаў, а гэта тата, мама і тры дачкі, стараюцца рабіць мінімальныя захады, каб палепшыць экалагічную сітуацыю. Яны паасобна збіраюць смецце, носяць батарэйкі ў спецыяльны пункт здачы, заўсёды прыбіраюць за сабой, калі адпачываюць на прыродзе.

 

Эколаг: штучных кветак не стала менш, але мы паказалі людзям альтэрнатыву

Па словах Сяргея Юшкевіча, эколага з Цэнтра экалагічных рашэнняў, ён і яго калегі не ставілі мэтай знізіць карыстанне штучнымі кветкамі на могілках. Каб гэтага дамагчыся, патрэбны час. А пра небяспеку штучных кветак для экалогіі загаварылі толькі ў апошнія гады.

– Сёння наша мэта – паказаць, што можа быць альтэрнатыва штучным кветкам на могілках, – кажа Сяргей. – У многіх суседніх краінах пра штучныя кветкі на могілках не ведаюць увогуле. Узяць хаця б Польшчу. У тыя дні, калі памінаюць памерлых, палякі нясуць на могілкі лампадкі і жывыя белыя хрызантэмы ў гаршках. Гэта і для экалогіі бяскрыўдна, і глядзіцца надзвычай прыгожа.

Па словах Сяргея, ён і яго калегі цяпер шмат пішуць пра тое, як саджаць на могілках жывыя кветкі. У бліжэйшы час эколагі плануюць зняць на відэа майстар-класы.

На могілках рэкамендуюць пасадзіць нарцысы, ландышы, крокусы, гіяцынты. Гэта шматгадовыя расліны, і за імі не патрэбны вялікі догляд. Нядрэнны варыянт – герань. Яна добра разрастаецца і знішчае пустазелле. Усё лета і восень цвітуць хрызантэмы. Да таго ж яны добра вытрымліваюць мароз.

Реклама

А пластыкавыя кветкі, кажа эколаг, – гэта дзясяткі тон пластмасы, якая трапляе на звалкі Беларусі і раскладаецца там на працягу стагоддзя. Калі такія кветкі паліць, забруджваецца таксічнымі рэчывамі зямля і паветра і ствараецца небяспека нашаму здароўю.

 

Што прапануюць у кветкавых крамах

Самыя танныя жывыя кветкі ў крамах Маладзечна – гваздзікі. Яны каштуюць – два рублі пяцьдзясят капеек, невысокія ружы – ад трох да чатырох рублёў. Ёсць і хрызантэмы ў гаршку, якія можна набыць, скарыстаўшы прыклад суседзяў палякаў. Потым кветкі з гаршка можна высадзіць на магіле. Каштуюць такія хрызантэмы ад 12 да 18 рублёў.

Зусім маленькія штучныя букеты каштуюць 70 капеек. Цэны на больш «салідныя» кветкі вагаюцца ад чатырох да пятнаццаці рублёў.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.