Прислать новость
  • 6 °C
    Погода в Бресте

    6 °C

  • 2.5391
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5391
    EURO3.0853
    100 RUB3.4616

Краіна, дзе дотык да жаночай таліі - злачынства: Беларус пра паездку ў Абу-Дабі

Краіна, дзе дотык да жаночай таліі – злачынства: Беларус пра паездку ў Абу-Дабі

209 27.01.2017 15:46 Мікалай Цалко на экскурсіі ў Абу-Дабі. Источник: http://www.rh.by

Чаму ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах нельга выпіць больш за два кубкі кавы і выпадкова дакрануцца да таліі незнаёмай жанчыны.

У кастрычніку майстар вытворчага навучання Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа Мікалай Цалко у складзе беларускай дэлегацыі наведаў Міжнародны чэмпіянат свету па рабочых спецыяльнасцях WorldSkills, піша «Рэгіянальная газета».

Краіна, дзе дотык да жаночай таліі - злачынства: Беларус пра паездку ў Абу-Дабі
Мікалай Цалко

Чэмпіянат ладзяць раз на два гады. Сёлета ён праходзіў у Абу-Дабі – сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Чаму з камандай Беларусі вырашылі накіраваць майстра з Маладзечна?

Реклама

Мікалай Яўгенавіч працуе з моладдзю 30 год, а яшчэ мае паспяховы досвед падрыхтоўкі навучэнцаў да конкурсаў прафесійнага майстэрства ронага ўзроўню. Да паездкі ў Абу-Дабі была паездка ў Шанхай, дзе выступаў яго вучань Ціхан Кавальчук.

Краіна, дзе дотык да жаночай таліі - злачынства: Беларус пра паездку ў Абу-Дабі
Спаборнічаюць швачкі

 

Эміраты – краіна гарачая

І так, гадзіна на самалёце да Кіева, потым яшчэ пяць – і маладзечанец прызямліўся ў Дубаі. А жыў у гасцініцы побач з Персідскім залівам.

Реклама

– Адразу адчуў, што краіна – не для адпачынку, – дзеліцца Мікалай Яўгенавіч. – Гарачыня неймаверная.

Краіна, дзе дотык да жаночай таліі - злачынства: Беларус пра паездку ў Абу-Дабі
Афіцыйная цырымонія падчас спаборніцтваў

Па яго словах, значную частку бюджэту краіны тут выкарыстоўваюць на паліў дрэў і газонаў, па якіх гуляюць паўліны.

Майстар з Маладзечна ехаў паназіраць за ўсімі рабочымі пляцоўкамі на конкурсе. А іх было столькі, што разгледзець кожную не атрымалася. Па словах субяседніка, дзейства адбывалася на плошчы роўнай некалькім футбольным манежам.

– Мне асабліва цікавымі былі рабочыя спецыяльнасці, – згадвае майстар. – Доўга назіраў за працай кітайцаў. Заўважыў, што ў іх да ўсяго навуковы падыход. Усе рухі разлічаныя. Няма мітусні, не трацяцца хвіліны на пошук інструментаў.

Краіна, дзе дотык да жаночай таліі - злачынства: Беларус пра паездку ў Абу-Дабі

Мікалай Яўгенавіч перакананы, што адпраўляючы моладзь на такі конкурс, трэба падрыхтаваць іх псіхалагічна. Прыгадвае, што быў выпадак, калі дзяўчына так знервавалася, што ўсё кінула і збегла проста з пляцоўкі.

Реклама

Тэматыка міжнаронага чэмпіянату прафесій была прывязаная да архітэктуры і гісторыі краіны. Напрыклад, будучыя сталяры рабілі драўляныя рамкі ў выглядзе будынкаў – славутасцяў сталіцы. А муляры з камянёў выкладалі сокала – птушку, што размешчаная на гербе Эміратаў.

У камандным заліку першае месца занялі расіяне. Таму ў 2019 годзе міжнародны турнір правядуць у Казані. Беларусы ж занялі 16-е месца сярод 68 краін.

Краіна, дзе дотык да жаночай таліі - злачынства: Беларус пра паездку ў Абу-Дабі
На працоўнай пляцоўцы

 

Вучаць на нафтавікоў і геолагаў

У каледжы, які наведалі беларусы, будучых сталяраў, муляроў, сантэхнікаў не сустрэнеш. Тут вучаць геалагічнай разведцы, нафтаперапрацоўцы, догляду за хворымі.

Вучыцца могуць толькі грамадзяне краіны. А па «класічных» рабочых спецыяльнасцях працуюць прыезжыя – індусы, пакістанцы.

У каледжы ўсе займацца па планшэтах. На сценах – ніякіх плакатаў. Замест іх – сучасныя наглядныя дапаможнікі. Так, будучым геолагам на заняткі раздаюць кавалкі сапраўдных горных парод. Шмат увагі надаюць практыцы. Напрыклад, у якасці экзамену можа быць заданне – прабурыць свідравіну.

Краіна, дзе дотык да жаночай таліі - злачынства: Беларус пра паездку ў Абу-Дабі
Спаборніцтвы цырульнікаў

Навучанне складаецца з некалькіх блокаў. Калі навучэнец не засвойвае матэрыял, ён можа ўзяць дадатковы блок. Перш чым паступаць у каледж, абітурыент шукае сабе спонсара – чалавека, які можа даплачваць яму стыпендыю, а пасля возьме на працу.Гэтыя ўмовы пазначаюцца ў дагаворы. Знайсці такога чалавека ў Эміратах не цяжка. Тут развітая кланавасць, арабы падтрымліваюць адзін аднаго.

Краіна, дзе дотык да жаночай таліі - злачынства: Беларус пра паездку ў Абу-Дабі
Муляр выконвае конкурснае заданне

Спонсар абавязкова прысутнічае на выпускным экзамене. Ён жа вырашае, колькі малады спецыяліст павінны адпрацаваць у яго.

Ёсць у Абу-Дабі школы асобныя для хлопчыкаў і дзяўчынак. Ёсць і агульныя. У такой пабывалі госці з Беларусі. Аднак тут хлопчыкі традыцыйна сядзяць на першых партах, а дзяўчынкі – ззаду.

 

Як арабы клапоцяцца пра захаванне нацыі

– Адразу заўважаеш, – дзеліцца Мікалай Яўгенавіч, – што мужчыны ходзяць па вуліцах у прыгожай белай-белай вопратцы. Хадзіць у брудным – грэх. Але там і памазацца няма дзе.

Краіна, дзе дотык да жаночай таліі - злачынства: Беларус пра паездку ў Абу-Дабі
Сталяр за працай

Гасцей усюды сустракалі нацыянальнай кавай. Гэты напой п’юць маленькімі кубачкамі, наліваюць прыкладна па 20 грам. Па правілах этыкету, госць можа выпіць два такія кубачкі. Калі ж вып’е трэці, гэта лічыцца дурным тонам.

Непрыемная сітуацыя, распавёў Мікалай Яўгенавіч, здарылася з казахскай камандай. Адзін з экспертаў, праходзячы па шматлюднай вуліцы, выпадкова дакрануўся да таліі мясцовай жанчыны. Адразу ж выклікалі міліцыю і казахскага калегу дэпартавалі з краіны.

Краіна, дзе дотык да жаночай таліі - злачынства: Беларус пра паездку ў Абу-Дабі

Тут, у мусульманскай краіне, фатаграфаваць жанчын можна толькі ззаду. Мужчын фатаграфаваць можна з іх дазволу.

У Эміратах патрымліваюць шлюбы паміж арабамі. Такой сям’і даюць значную грашовую дапамогу, крэдыты, субсідыі. Арабы вельмі клапоцяцца пра захаванне нацыі.

А грамадзянства тут атрымаць складана. Прасіць яго можна, як пражывеш у краіне 30 год. Але і тады не факт, што ты станеш грамадзянінам Эміратаў.

 

Дадому вёз духі і ласункі

Кошты на прадукты розныя, але ў асноўным вышэйшыя, чым у нас. Так, у піцэрыі за адну піцу аддасі 15 – 20 долараў, абед у кавярні каштуе 20-30 долараў.

Краіна, дзе дотык да жаночай таліі - злачынства: Беларус пра паездку ў Абу-Дабі
Заданне для муляроў – скласці нешта з архітэктуры Абу-Дабі

Вялікія супермаркеты, па назіраннях Мікалая Яўгенавіча, амаль не адрозніваюцца ад беларускіх. Хіба што палічка з фінікамі і нацыянальнымі ласункамі ёсць у кожным.

На пытанне, якія падарункі прывез сям’і, майстар адказаў:

– У Эміратах сваё – толькі нафта, фінікі ды іншыя ласункі, астатняе ўсё прывозяць. Таму жонцы і дачцэ прывёз фінікі і масляныя духі.

 

Фотаздымкі забяспечаныя Мікалаем ЦАЛКО, rh.by

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.