Прислать новость
  • 10 °C
    Погода в Бресте

    10 °C

  • 2.5534
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5534
    EURO3.0175
    100 RUB3.3398

Беларуская мачанка з блінамі ў немцаў пайшла на «ўра!»

Беларуская мачанка з блінамі ў немцаў пайшла на «ўра!»

337 21.04.2018 11:15 Уладзімір Папковіч (першы злева) у Браўнфельсе ў нямецкіх сяброў. Источник: http://www.rh.by

Ураджэнец Вілейшчыны Уладзімір Папковіч расказаў пра паездку ў Германію пачатку 1990-х.

Яшчэ падчас першай паездкі ў Германію пісьменнік і перакладчык Уладзімір Папковіч зразумеў: немцы любяць сваю малую радзіму і паказваюць гэту любоў розным чынам, піша “Рэгіянальная газета”.

Які б маленькі гарадок альбо вёска ні былі, яны адлюстраваныя ў маляўнічым альбоме, дзе неабавязкова гераічнае мінулае і не менш гераічная сучаснасць, як найчасцей у нас, дзе маляўнічасці мала, а слоў пра тое, якія мы прыгожыя, – шмат.

Реклама

У альбоме «На многіх шляхах… Айторф» амаль адны пейзажныя, але вельмі маляўнічыя фатаграфіі розных прыгожых мясцін. Маленькая прадмова, на паўстаронкі, і цудоўныя выявы роднага краю. Толькі некалькі цытатаў двух пісьменнікаў – Германа Гесэ і Петэра Хандтке.

 

У 1990-я дамафоны былі дзівам дзіўным

Падчас падарожжа ў 1991 годзе для сваіх сяброў Урсулы і Клаўса Хайнэкэ піьменнік прывёз з сабой літаратурны часопіс «Нёман», дзе былі па-руску надрукаваныя нататкі пра мінулагодні прыезд у Германію з групай студэнтаў і выкладчыкаў. На рускай мове не кожны немец зразумее, таму Уладзімір Антонавіч перакладаў вусна на магнітную стужку на нямецкую мову.

Реклама

Помніцца пісьменніку вячэра ў сям’і Герстэр. Вялікі дом, сабака, электронная пішучая машынка. І тое, што сёння ў нас у кожным пад’ездзе – дамафон, – тады, у 1990-я, было дзівам. Дзверы аўтаматычна адчыняюцца! Уключаецца святло!

 

Пра Карла Маркса і дзядзьку Карла

У адзін з дзён падарожжа наведалі Трыр

– Што я ведаў пра Трыр? Вельмі шмат: Карл Маркс нарадзіўся ў горадзе Трыры 5 мая 1818 года. І яшчэ: у 50 гадоў Карл Маркс пачаў вывучаць рускую мову, – дзеліцца пісьменнік.

У Урсулы Хайнэке ў Трыры жыў дзядзя Карл, якога яна так і называла Onkel Karl – Дзядзька Карл нарадзіўся ў 1902 годзе, значыць, тады, у 1991-м, яму ішоў 90-ы. Яго сын Рудольф быў пастарам у кляштары.

Беларуская мачанка з блінамі ў немцаў пайшла на «ўра!»
Мемарыяльная дошка на музеі Маркса ў Трыры. Фота za7verst.ru

– Дзядзька Карл пахваліў мяне за тое, што мне вядомы горад Трыр і што я ведаю біяграфію Карла Маркса, – прыгадвае Папковіч. – Але Трыр зведаў куды больш важныя падзеі. Горад заснавалі яшчэ старажытныя рымляне. Кляштар і царква святога Матэя стаяць цяпер на месцы рымскіх раннехрысцянскіх пахаванняў.

Реклама

Пад кіраўніцтвам дзядзькі Карла госці агледзелі Трыр. Вось Порта Нігра – Чорныя вароты, рэшткі магутнага збудавання часоў Рымскай імперыі. А вось не меней старажытны сабор, гісторыя якога ўзыходзіць да гадоў вялікага перасялення народаў.

Беларуская мачанка з блінамі ў немцаў пайшла на «ўра!»
У фантастычнай бібліятэцы ў Вецлары

Самыя старыя часткі дома адносяцца да чацвертага стагоддзя нашай эры.Ёсць у Трыры і вуліца знакамітага ўраджэнца – Карла Маркса. Яны нібы з’яўляецца працягам старога Рымскага моста. На гэтай вуліцы знаходзіцца і музей. Наведнікаў за год бывае да сарака тысяч. Асабліва шмат з былой ГДР і іншых сацыялістычных краін.

– Мы хадзілі, разглядалі дакументы, вывучалі біяграфію аўтара «Капітала», – прыгадвае падзеі 30-гадовай даўніны мой субяседнік. – Адыходзячы ўжо, пытаюся ў адміністратаркі: «А шмат у Трыры камуністаў?» «Я ніводнага не ведаю», – смяецца жанчына.

Гэта не столькі музей жыцця і творчасці Карла Маркса, лічыць Уладзімір Антонавіч, колькі біяграфія самога дома, бо збудаваны ён у 1727 годзе.

Пасля наведвання музея пісьменнік запытаў у дзядзькі Карла, што было няправільна ў тэорыі Карла Маркса? Дзядзька не пагадзіўся, што ў тэорыі Карла Маркса было штосьці няправільна. Ён лічыў яго вялікім філосафам і эканамістам.

Дзядзька Карл аказаўся паэтам. Ён падарыў калегу з Беларусі тры тамы сваіх вершаў, выдадзеныя прыватна з вельмі добрымі малюнкамі-ілюстрацыямі ягонай знаёмай мастачкі. А яшчэ на развітанне з Трырам і дзядзям Карлам Уладзімір Папковіч ўзяў у яго інтэрв’ю.

 

Распавядаў пра Беларусь, яе гісторыю і мову

У гарадку Айторфе пісьменніка запрасілі выступіць на сходзе сяброў краязнаўчага таварыства.

– Мне здаецца, што ў Германіі няма ніводнага чалавека, які б не быў сябрам якога-небудзь таварыства, – жартуе Уладзімір Антонавіч.

На сустрэчу прайшло чалавек каля 30. Немцам беларускі пісьменнік распавядаў пра загадкавую краіну Беларусь, яе жыхароў, сталіцу, гісторыю, мову, а таксама чытаў свае беларускія вершы ва ўласным перакладзе на нямецкую.

Беларуская мачанка з блінамі ў немцаў пайшла на «ўра!»
Выкладчык Уладзімір Папковіч са студэнтамі на занятках нямецкай мовай

Па назіраннях майго субяседніка, немцаў, якія перажылі нацызм, палохаюць словы «нацыянальная самасвядомасць».

У Боне пісьменнік і выкладчык не мог не зазірнуць у кнігарню.

– У велізарнай, у некалькі паверхаў, кніжнай краме, знайшоў усё, што шукаў для заняткаў са студэнтамі, – згадвае Уладзімір Антонавіч.

А вечарамі нямецкіх гаспадароў жонка майго субяседніка Ларыса частавала беларускімі стравамі. Немцы тады асабліва ўпадабалі мачанку з блінамі.

Здымкі забяспечаныя Уладзімірам ПАПКОВІЧАМ

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.