Прислать новость
  • 8 °C
    Погода в Бресте

    8 °C

  • 3.9335
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4826
    EURO2.924
    100 RUB3.4226

Беларускі Дзед Мароз падвёў вынікі 2017 года і расказаў аб тым, чаго чакае ад 2018-га

420 31.12.2017 11:07

Нягледзячы на гарачую пару, гаспадар памесця ў Белавежскай пушчы адгукнуўся на просьбу «БГ» і адказаў на нашы пытанні.

– Асабіста для нас кожны год асаблівы, таму што гэта новыя госці, новыя пачуцці, новыя мары і пажаданні ўсім ім. У нас пабывалі госці з 95 краін свету, і апошнія, хто быў, – гэта з Буркіна-Фасо (дзяржава у Заходняй Афрыцы – заўв. аўт.). Цікавыя людзі, пытлівыя, разумеюць гумар і тое, што з імі размаўляюць на беларускай мове.

За гэты год мы нешта абнавілі ў памесці Дзеда Мароза: зрабілі вельмі прыгожы ўваход у памесце. На жаль, мы пережылі тры ўраганы, і падчас аднаго з іх дуб знёс усё ў шчэнт, і зараз у нас новыя цудоўныя вароты.

Реклама

У гэты год мая ўнучка Снягурачка нікуды не паехала, яна ўвесь час была тут, з намі, дапамагала Дзеду Марозу і вясной, і ўлетку, і восенню. За апошнія 13-14 гадочкаў такое адбылося ўпершыню. Таму што астатняя мая сям’я: матухна Зіма і тры дачушкі Сцюжа, Віхура і Мяцеліца – былі на гэты раз не на Паўночным полюсе, а на Паўднёвым. Гэта таксама вельмі цікава. Ну, бадай, з падзей – гэта асноўнае.

Ну і самае галоўнае – гэта нашы госці. Дабразычлівыя, прыемныя, прыгожыя, разумныя, працавітыя нашы беларусы. Акрамя іх, шмат гасцей з бліжэйшага замежжа. Гэта Літва, Латвія, Украіна, Польшча і нашы суседзі-расіяне. Сустракаем усіх з вялікай радасцю.

Планы ў нас заўжды паўтараюцца. Каб было паболей гасцей, каб мы змаглі іх добра сустрэць, стварыць для іх сапраўды казачную атмасферу, адпачынак. Гэта галоўная наша задача на кожны год, на надыходзячы таксама. Ну і каб з добрым настроем нашы госці пакідалі Белавежскую пушчу.

А пажаданні: самае галоўнае, каб былі добрыя пачуцці, каб людзі не баяліся за нашых дзетак, каб быў сапраўды мір, каб мы жылі ў сяброўстве разам з нашымі суседзямі. Каб мы ўсе добра працавалі, паболей аптымізму. А такой рысай, як аптымізм, беларусы валодаюць, так што, я думаю, усё будзе добра.

З надыходзячымі святамі, шаноўныя беларусы, з Новым годам, з Калядамі! Каб усё склалася як мага лепей, каб за святочным сталом былі самыя дарагія для вас людзі! Асабліва я віншую нашых дзетак, жадаю, каб яны раслі чулымі, добрымі, не хварэлі, старанна вучыліся і былі сапраўднымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

 

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.