Прислать новость
  • 7 °C
    Погода в Бресте

    7 °C

  • 2.5354
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5354
    EURO3.0615
    100 RUB3.4206

МУС перавялі на ўзмоцнены варыянт нясення службы

16.12.2010 15:35

У сувязі з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў міліцыя і ўнутраныя войскі пераведзены з 13 снежня на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Асаблівую ўвагу органы ўнутраных спраў мяркуюць надаваць эфектыўнаму і своечасоваму рэагаванню на аператыўныя абставіны, а таксама аказанню садзейнічання выбарчым камісіям у іх працы. На розных узроўнях упраўлення ствараюцца кругласутачныя сітуацыйна-аператыўныя штабы, узмацняюцца следча-аператыўныя групы.

Начальнікам ГУУС даручана забяспечыць ахову правапарадку пры правядзенні кандыдатамі ў прэзідэнты сустрэч з выбаршчыкамі. З часу атрымання бюлетэняў камісіямі па выбарах будзе арганізавана іх кругласутачная ахова, а пасля падліку галасоў – бяспечная перавозка.

Реклама

Актывізуецца работа ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху і прадухілення парушэнняў грамадскага парадку, у тым ліку на выбарчых участках.

Ва ўзмоцненым варыянце МУС будзе працаваць да 21 снежня.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.