Прислать новость
  • 31 °C
    Погода в Бресте

    31 °C

  • 2.5153
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5153
    EURO2.9964
    100 RUB3.485

Беларускія журналісты выказваюць салідарнасць з турэцкімі калегамі (СЛАЙД-ШОУ)

39 05.11.2010 15:37

БАЖ далучылася да міжнароднай акцыі «Станем за журналістыку» і разам з калегамі з усяго свету патрабуе свабоды для турэцкіх журналістаў.

 Як гаворыцца ў адмысловым лісце на імя абмасадара Турэцкай Рэспублікі ў Беларусі, падпісанага сёння, 5 лістапада, старшынёй БАЖ Жаннай Літвіной, грамадскае аб’яднанне занепакоена сітуацыяй са свабодай слова ў Турцыі. Беларускіх журналістаў асабліва засмучае той факт, што ў краіне за кратамі знаходзяцца 50 журналістаў.

Турэцкіх журналістаў, некаторыя з якіх ужо асуджаныя, а некаторыя толькі чакаюць пакарання ў турмах краіны, абвінавачваюць у падтрымцы тэрарыстычных груповак у краіне, а па сутнасці – у асвятленні праблем курдскага насельніцтва.

Реклама

Ад імя больш як тысячы сябраў арганізацыі БАЖ «заклікае ўрад Турцыі пакласці канец палітыцы пераследу журналістаў» у Турцыі і «пачаць тэрміновыя рэформы нацыянальнага заканадаўства».

P.S. Сёння, 5 лістапада, з ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) па ўсёй Еўропе праходзіць традыцыйная акцыя «Станем за журналістыку!» (Stand up For Journalism), якая ставіць за мэту прыцягнуць увагу грамадства да журналістыкі як важнага грамадскага інстытуту. У гэтым годзе акцыя канцэнтруе ўвагу на праблемах дзесяткаў турэцкіх рэпарцёраў, адзіная віна якіх — прафесійнае выкананне сваіх абавязкаў.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.