• 7 °C
    Погода в Бресте

    7 °C

  • 2.5722
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5722
    EURO2.7797
    100 RUB3.3586

Дзмітрый Завадскі: 10 год невядомасці

Дзмітрый Завадскі: 10 год невядомасці

70 07.07.2010 12:33

Сёння, 7 ліпеня, спаўняецца 10 год з таго дня, калі ў аэрапорце "Мінск-2" знік наш калега, тэлеаператар Дзмітры Завадскі. З таго часу і да сёння мы не ведаем, дзе ён і што з ім здарылася.

Знікненне Дзмітрыя – незагойная рана ў гісторыі сучаснай беларускай журналістыкі. Наш агульны боль і смутак.

Дзесяць год як з намі няма маладога, таленавітага, працаздольнага калегі. Дзесяць год цішыні і невядомасці. Дзесяць год як мы не ведаем, куды несці кветкі і дзе запальваць свечкі.

Реклама

Але мы памятаем, бо ведаем, што гэта сорам – забыцца! Мы верым, што прыйдзе час, калі людзі даведаюцца праўду аб тым, што адбылося 7 ліпеня 2000 года ў аэрапорце «Мінск-2».

Даведка

Дзмітрый Завадскі нарадзіўся 28 жніўня 1972 года.

Реклама

З 1994 па 1997 гг. быў асабістым аператарам Аляксандра Лукашэнкі.

Са студзеня 1997 г. працаваў аператарам Грамадскага расійскага тэлебачання (ОРТ).

Вясной 1997 г. быў арыштаваны разам з журналістам ОРТ Паўлам Шараметам і абвінавачаны ў незаконным перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы (падчас здымкаў рэпартажу пра яе празрыстаць) і ўмоўна асуджаны на паўтара гады пазбаўлення волі.

З кастрычніка 1999 па травень 2000 працаваў у Чачні, дзе разам з Паўлам Шараметам здымаў для ОРТ фільм «Чачэнскі дзённік».

7 ліпеня 2000 г. знік пры нявысветленых абставінах па дарозе ў аэрапорт «Мінск-2».

Дзмітрый Завадскі: 10 год невядомасці

Реклама

 





Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.