Прислать новость
  • 11 °C
    Погода в Бресте

    11 °C

  • 2.4803
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4803
    EURO2.3956
    100 RUB4.2813

Пройдзе берасцейскі фэст раварыстаў

08.09.2016 10:54

Любіш ездзіць на ровары і не бачыш сябе без гэтага? Тады прыганяй 17 верасня на берасцейскі фэст раварыстаў Rovar forever, які пройдзе ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці. 

На фэсце будзе магчымасць наведаць роварныя маршуты Прыбужскага Палесся, патанчыць пад выступы музычных гуртоў, паразмаўляць з адмыслова запрошанымі гасцямі, паглядзець выдатны фільм пад зорным небам і весела правесці вечар каля вогнішча.

Тыдзень мабільнасці прысвечаны Cусветнаму дню без аўтамабіля і арганізуецца экалагічным таварыствам «Зялёная сетка» ў асобе БМГА «Час Зямлі» ў партнёрстве з Брэсцкім Зялёным парталам, Брэсцкім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Рэспубліканскім заказнікам «Прыбужскае Палессе», турыстычным агенцтвам ATIR.

Реклама

Уваход на фэст вольны, запрашаюцца аматары роварнай культуры, добрай музыкі і беларускай прыроды.

Месца правядзення фэста – эколага-інфармацыйны цэнтр «Прыбужскае Палессе», аг/г Ляплеўка, вул. Шырокая, 37. Час пачатку фэста: 14.00.

Кантактныя дадзенныя: (+3752 223-48-59 (МТС), суполка https://vk.com/rovarforever.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.