За гэты час былі зроблены меўшыя шырокі рэзананс адкрыцці пры даследаванні гісторыі грашовага абарачэнння, сфармуляваны і пераканаўча абгрунтаваны прынцыпова новыя канцэпцыі ў галіне археалогіі, анамастыкі, баністыкі, сфрагістыкі, фалерыстыкі, геральдыкі, мастацтвазнаўства. Усё гэта адлюстравана ў 460 публікацыях агульным аб’ёмам 215 друкаваных аркушаў.
Івана Сінчук праводзіў архiтэктурна-археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Мазыра, Магiлёва, Мінска, Быхава, Нясвiжа, Кобрына, Ленбарка, паселішча Яўгенен Калінінградскай вобласці. Прымаў удзел у археалагічных працах у Гродна, Мсціславе, Мінску, Навагрудку, Вільнюсе, Тракае, Калінінградзе, Пскове, Ноўгарадзе. Прыцягнуў для даследчыцкага працэса эксклюзіўныя дакументы і матэрыялы, якія маюцца ў 60 музеях. Уражвае краінавая геаграфія гэтых музеяў: Аўстрыя, Беларусь, Венгрыя, Чэхія, Германія, Францыя, Галландыя, Бельгія, Венгрыя, Славакия, Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Расія, Україна. Даволі значная частка крынічнай базы даследчыцкага працэсу юбіляра ўведзена ў навуковае абарачэнне дзякуючы напружанай працы ў архівах Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі. Юбіляр адным з першых у беларускай гістарычнай навуцы стаў выкарыстоўваць колькасныя метады ў гістарычных даследаваннях. Беларускі гісторык Іван Сінчук першым знайшоў згадкі выявы знака рубля, датаваныя XVII – XIX стагоддзямі. Гэтай выявай былі напісаныя скорапісам надрадковыя літары «р» і «у».
Ён упэўненна лідзіруе сярод айчынных аўтараў па колькасці нумізматычных артыкулаў у энцыклапедычных выданнях. Гэтыя артыкулы вельмі патрэбныя ў плане прапаганды грамадазнаўчых ведаў сярод насельніцтва. Здзіўляе здольнасць аўтара данесці да шырокага чытача лаканічнае і ў той жа час строга навуковае тлумачэнне з’яў і працэсаў, напісанае даступнай мовай.
Працаваў у розных навуковых і адукацыйных установах. У 1985 – 1991 гг. – вядучы археолог навукова-даследчага iнстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя». У 1995 – 1998 гг. выкладаў у Беларускім універсітэце культуры. У 2008 – 2014 гг. – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У кожнай з пералічаных устаноў трымаў планку па колькасным і якасным параметрах навуковай дзейнасці. Не могуць не ўзрушваць у станоўчым сэнсе аператыўнасць, скрупулёзнасць, найвышэйшая адказнасць, калі герой нарыса перадаваў па вопісу сотні адзінак археалагічных знаходак 1980 – 1990 гг. археолагаў НДІ «Белспецпраектрэстаўрацыя» з розных гарадоў Беларусі для экспазіцыі ў замкавым комплексе «Мір», здзяйсняў разборку па матэрыялу, категорыях і тыпах археалагічных знаходак з раскопак Мірскага замка 1980-1990 гг. некалькіх дзесяткаў тысяч адзінак археалагічных знаходак з раскопак Мірскага замка 1980- 1990 гг. і перадачу іх у Мірскі замак, рабіў атрыбуцыю мастацкага метала з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея.
Іван Іванавіч мае прызнанне далёка за межамі бацькаўшчыны. Паспявае ён перакладаць і працы замежных калегаў. Сярод айчынных грамадазнаўцаў мала хто можа параўнацца з гэтым чалавекам па індэксу цытуемасці ў далёкім замежжы. Ён член расiйскай асацыяцыi «Гiсторыя i кампьютэр», міжнароднай Асацыяцыi нумізматаў Балтыі.
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google