Мiжнародны дзень роднай мовы – адмысловы дзень, які быў абвешчаны ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Святкуюць яго 21 лютага, але ў Берасці асноўныя імпрэзы прайшлі на дзень раней.
Стартаваў Дзень роднай мовы з заняткаў «Мова нанова дзеткам», на якіх сабраліся некалькі дзесяткаў маленькіх слухачоў і іх бацькоў. Разам з настаўніцай яны ўзнавілі ў памяці веды пра давальны склон назоўніка і вывучылі новыя словы. Большасць дзетак прыйшлі на заняткі падрыхтаванымі і зацікаўленымі, яны з лёгкасцю ўспаміналі беларускія словы.
Нагадаем, што «Мова нанова» – гэта бясплатныя неакадэмічныя курсы па вывучэнню беларускай мовы. Займацца на іх можна і дзеткам, і дарослым. Заняткі праходзяць у «Прасторы КХ» (вул. Халтурына, 21). Дарослыя збіраюцца па панядзелках а 18.30, дзеці – па суботах а 16.00.
Адразу пасля адкрsтага ўрока дзяцей чакаў спектакль «Маму Му ў басейне» тэатра батлейкі.
Не pасталіся без увагі ў гэты дзень і дарослыя. Яны маглі наведаць дзве імпрэзы. Гарадзенскі гурт Race Of Dreamer прадставіў ў культурным цэнтры «Грунтоўня» музычную праграму на словы Яўгеніі Янішчыц і Ларысы Геніюш, а госці з Менску «Стары Ольса» зладзілі канцэрт ў ТТ «Фантазія».
«Мова – гэта мая адметнасць. Я лічу, што калі ты валодаеш мовай, ты можаш адрознівацца ад натоўпу, – адзначыў агранізатар свята Зміцер Назараў у размове з «БГ». Тыя, хто далучыўся да свята ў суботу, напэўна, могуць з гэтым пагадзіцца.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google