Прислать новость
  • 14 °C
    Погода в Бресте

    14 °C

  • 3.5538
    Курс валюты в Бресте
    USD3.5538
    EURO7.032
    100 RUB8.4252

Дзе стаяць коннай скульптуры Тадэвуша Касцюшкі?

16.01.2016 18:00

Брэсцкая абласная арганізацыя БСДП падтрымала ідэю Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны аб усталяванні коннай скульптуры Касцюшкі на яго малой радзіме ў г. Косава Брэсцкай вобласці.

Сацыял-дэмакраты таксама прапануюць правесці шэраг мерапрыемстваў з нагоды 270-й гадавіны народзін нашага славутага земляка. Адпаведны зварот яны накіравалі ў абласны выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў.

 

Реклама

 

 

 

 

 

 

 

 

Реклама

«Мы просім органы выканаўчай і прадстаўнічай улады садзейнічаць пашырэнню спадчыны Т.Касцюшкі і годна ўшанаваць яго памяць. Такімі мерапрыемствамі на працягу года могуць быць усталяванне коннай скульптуры Касцюшкі на яго малой радзіме ў г. Косава Брэсцкай вобласці, назва ў гонар Касцюшкі шэрагу вуліц у населенных пунктах вобласці, тэматычныя канферэнцыі, віктарыны, конкурсы ва ўстановах адукацыі і культуры, выданне тэматычнай літаратуры», – каментуе старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.

 

 

 

Ці падтрымаюць ініцыятыву органы ўлады, пакуль невядома. А вось з месцам усталявання коннага помніка ўжо ёсць нязгодныя.

Так, краявед Ігар Бараноўскі лічыць, што помнік павінен стаяць у Берасці, а не ў Косава.

«Род Касцюшкаў належаў да берасцейскай (а не наваградскай) шляхты і стагоддзямі жыў за 30 км ад Берасця ў Сяхновічах (3 км ад Жабінкі). Фальварак Марачоўшчына пад Косавам (гістарычная Наваградчына), які бацька Тадэвуша Касцюшкі адсудзіў у Сапегі, усяго толькі месца прыходу на свет будучага нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, ЗША і ганаровага грамадзяніна Францыі.

Менавіта берасцейская шляхта на сойміку Берасцейскага павета вылучыла кандыдатуру Т.Касцюшкі на пасаду генерал-маёра. Неўзабаве 12 кастрычніка 1789 года гэтую прапанову падтрымалі Сойм Рэчы Паспалітай, а таксама кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. З гэтага пачалася вайскова-палітычная кар’ера Т.Касцюшкі ў Рэчы Паспалітай.

Уласна таму месца коннага помніка Тадэвушу Касцюшку павінна быць у Берасці, а не там, дзе прайшло яго дзяцінства», – напісаў Ігар Бараноўскі на сваёй старонцы ў Facebook у адказ на прапанову сацыял-дэмакратаў.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.