Прислать новость
  • 9 °C
    Погода в Бресте

    9 °C

  • 2.5965
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5965
    EURO3.1082
    100 RUB3.4363

Фэст экскурсаводаў у Брэсцкай вобласці: ад квэста да невядомай крэпасці

16.04.2015 12:11

Фэст экскурсаводаў - гэта цэлы шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца18 красавіка. 

Галоўная задума – пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.

Брэст и вобласть таксама ў гэтым годзе далучацца да фэста.

Реклама

 

Брэст

Уладзіслаў Лупакоў

«Брэст праваслаўны»

11.00 18.04

збор каля помніка Афанасію Філіповічу (Свята-Сімеонаўскі сабор, праспект Машэрава)

Брэст

Вольга Малафеечава

Квэст-экскурсія «Ведай свой горад»

Реклама

На гэтай экскурсіі кожная каманда – самі сабе экскурсаводы! Галоўная задача – адгадаць зашыфраваныя кропкі – гістарычныя мясціны Брэста, выканаць у кожнай з іх адпаведнае заданне і зрабіць гэта хутчэй за астатнія каманды. Фізічная актыўнасць і маральнае задавальненне гарантаваны!

15.30 18.04

збор у парку імя 1 Мая

(галоўны ўваход, вул. Леніна)

Брэст

Яўхім Басін

«Вуліцамі габрэйскага Брэста»

Да Першай сусветнай вайны больш за 50% насельніцтва Брэста складалі габрэі. Вядома, шматлікая габрэйская забудова і сінагогі не захаваліся да нашага часу ці былі перабудаваны, таму іх цяжка пазнаць. Але экскурсія па вуліцы К.Маркса дазволіць нам па-іншаму зірнуць на дамы, дзе жылі габрэйскія сем’і, і даведацца пра іх лёс.

10.00 19.04

збор на скрыжаванні вул. К.Маркса і Міцкевіча (каля аптэкі)

Брэст

Іван Чайчыц

«Каталіцкія могілкі Берасця»

Брэстаўчане называюць гэтае месца «польскія могілкі». З XIX ст. тэрыторыя могілак значна скарацілася, але і дагэтуль тут можна ўбачыць прыгожыя скульптурныя элементы. Адшукаць месцы пахавання польскіх лётчыкаў і танкістаў, а таксама паслухаць гісторыі з жыцця мясцовых палякаў дапаможа Іван Чайчыц.

13.00 19.04

збор каля ўвахода на могілкі (вул. Пушкінская)

Брэст

Юлія Жук

Прогулка по брестскому Бродвею

15.00 19.04

збор на вул. Савецкай каля помніка ліхтаршчыку

Брэст

Аляксандр Каркатадзэ

«Невядомая Брэсцкая крэпасць»

Тэрыторыя Брэсцкай крэпасці займае 4 км кв., што наўрад ці магчыма ахапіць за адну экскурсію. Але гэтым разам вам прапануюць перамясціцца са звыклай цытадэлі на Паўночнае ўмацаванне і дакрануцца да аб’ектаў ваенна-інжынернага мастацтва сусветнага значэння! Пашырце вашыя веды пра гісторыю ўнікальнага памежнага ўмацавання XIX ст.

16.00 19.04

збор каля Паўночнай брамы Брэсцкай крэпасці

Пінск

Таццяна Хвагіна

По пинскому предместью Королин

11.00 18.04

збор на вул. Кулікова каля эканамічнага факультэта Палескага ўніверсітэта

Белавежскі (Камянецкі раён)

Людміла Гурыновіч

Белавежскі сучаснае і мінулае

12.00 18.04

збор каля Дома культуры

 

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.