Прислать новость
  • 9 °C
    Погода в Бресте

    9 °C

  • 2.5965
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5965
    EURO3.1082
    100 RUB3.4363

Міхаіл Паўлавіч Касцюк: слова аб юбіляру

03.04.2015 20:47

26 сакавіка 2015 года адзначыў юбілей Міхаіл Паўлавіч Касцюк. Пражыўшы тры чвэрці стагоддзя, ён вельмі варта можа ацаніць той след, які пакідаў і пакідае ў роднай Айчыне. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар М.П. Касцюк зрабіў велізарны ўнёсак у развіццё гістарычнай навукі, арганізацыю навуковых даследаванняў, падрыхтоўку навуковых кадраў.

Юбіляр адзначыўся без малага 300 публікацыямі, якія сумарна заслугоўваюць наступную ацэнку. Ажыццёўлена сістэмная рэканструкцыя гісторыі беларускага сялянства ў міжваеннай БССР, пераканаўча пасцігнуты феномен бальшавісцкай улады ў БССР.

М.П. Касцюк мае дачыненне да арганізацыі навуковых даследаванняў у розных якасцях. Ён праявіў сябе ў найбольшай ступені ў гэтым плане, будучы ў 1988 – 1999 гг. дырэктарам Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. За гэты адрэзак часу былі актыўна падключаны механізмы народнай дыпламатыі. Дзякуючы нессякаемай энергіі Міхаіла Паўлавіча суб’ектамі народнай дыпламатыі для ўзначальваемага ім ведамства сталі Інстытут расійскай гісторыі, Інстытут усеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук (РАН), Інстытут гісторыі Сібірскага аддзялення РАН, Інстытут гісторыі Польскай акадэміі навук. Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўдала перабудаваўся ў адпаведнасці з новымі рэаліямі. Палепшылася ў колькасных і якасных адносінах друкаваная прадукцыя дадзенай установы, у якой усё часцей сталі прасочвацца здыманне праблемных комплексаў, канцэптуальныя прарывы. Пры падрыхтоўцы фундаментальных прац сам дырэктар часта выступаў і як адзін з галоўных аўтараў, і як рэдактар. У якасці прыклада можна назваць «Нарысы гісторыі Беларусі». Датычна постдырэктарскага перыяда, калі юбіляр узначальваў адзін з аддзелаў Інстытута, абавязкова трэба ўзгадаць шасцітомную «Гісторыю Беларусі», зборнікі артыкулаў «Белорусы в Сибири», калектыўную манаграфію «Очерки истории белорусов в Сибири в ХІХ – ХХ вв.», «Гісторыю Мінска», комплекснае даследаванне «Беларусь у сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсах 1946 – 2006 гг ».

Реклама

М.П. Касцюк пастаянна прапагандуе гістарычныя веды ў электроннных і друкаваных СМІ. Яму ў многім абавязаны сваім выхадам дакументальныя тэлевізійныя фільмы па гісторыі Беларусі, падрыхтаваныя тэлекампаніямі АНТ і СТБ. Адпаведны сегмент прадукцыі тэлекампаніі АНТ вядомы як цыкл фільмаў пад назвай «Адваротны адлік». У фільме, які ўбачылі гледачы па каналу СТБ, вельмі кваліфікавана асвятляўся працэс утварэння БССР.

Сёння можна адназначна сцвярджаць, што сфарміравалася ўласная навуковая школа юбіляра. У яе ўваходзяць дактары гістарычных навук, прафесары А.М. Вабішчэвіч, А.А. Гарбацкі; 19 кандыдатаў гістарычных навук. Частка гэтых кандыдатаў навук актыўна працуе над напісанем доктарскіх дысертацый. Акрамя таго, у Міхаіла Паўлавіча маюцца аспіранты, якія падаюць надзеі.

Заслугі М.П. Касцюка па ўсіх напрамках яго шматграннай дзейнасці высока ацэненыя кампетэнтнымі органамі. Уладныя структуры Беларусі узнагародзілі акадэміка НАНБ медалём Францыска Скарыны, шматлікімі граматамі. Расійскі бок удастоіў яго прэстыжнай прэміяй імя акадэміка В.Каптюга.

Выбітны навукоўца сустрэў свой юбілей у росквіту сіл. Сябры, калегі жадаюць яму моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

СТРАЛЕЦ Міхаіл Васільевіч, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар 

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.