Беларускі гісторык Аляксандр Краўцэвіч прэзентуе берасцейцам сваю новую кнігу «Дуумвірат Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў» з цыкла «Гісторыя ВКЛ». Як адзначылі арганізатары, «кніга выйшла ў свет зусім нядаўна, але ўжо упэўнена прэтэндуе на тое, каб стаць падзеяй года ў айчыннай гістарыяграфіі». Імпрэза пачнецца а 18.00.
У суботу 4 красавіка а 16.00 пісьменнік Уладзімір Арлоў прэзентуе кнігу «Імёны свабоды» – трэццяе дапоўненае выданне гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды ХVIII – XXI ст. У кнігу дадаліся новыя героі – Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і шэраг іншых. Зараз яна змяшчае роўна 300 гістарычных партрэтаў.
Берасце стане першым горадам, дзе прэзентуюць новае выданне. З гэтай нагоды Уладзімір Арлоў абяцае наведвальнікам сюрпрыз. Уваход на абедзве імпрэзы вольны.
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google