18 верасня
10.00 Святочны кірмаш. Выступленне творчых калектываў абласцей, тэатралізаваныя прадстаўленні, забаўляльныя праграмы на канцэртных пляцоўках горада (вуліцы Суворава, Дзяржынскага, 700-годдзя Кобрына, Пушкіна (каля Дома быту), пляцоўка каля кінатэатра «Вясёлка», парк культуры і адпачынку, аквапарк).
12.00-13.00 Святочнае шэсце «Парад пераможцаў» (плошча Леніна).
13.00 Урачыстае адкрыццё рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2009», ганараванне пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па збору ўраджаю «Хлеб – гэта доля народа, хлеб – гэта доля краіны». Святочны канцэрт з удзелам самадзейных і прафесійных калектываў краіны і Брэсцкай вобласці (плошча Леніна).
16.00 Ганараванне пераможцаў абласнога спаборніцтва па жніве і нарыхтоўцы кармоў у 2009 годзе (гарадскі Дом культуры).
13.00-19.00 Урачыстае адкрыццё спартыўнага свята. Турніры па розных відах спорта, эстафеты, спартландыя, паказальныя выступленні мацнейшых спартсменаў вобласці (стадыён «Юнацтва»).
18.00-20.00 Матч па хакеі з шайбай паміж камандамі гарадоў Брэста і Пружанаў (лядовая арэна).
20.00 Святочны гала-канцэрт папулярных артыстаў беларускай эстрады (плошча Леніна).
22.30 Святочны феерверк.
19 верасня
10.00 Святочны кірмаш. Выступленне творчых калектываў абласцей, тэатралізаваныя прадстаўленні, забаўляльныя праграмы на канцэртных пляцоўках горада (вул. Суворава, Дзяржынскага, 700-годдзя Кобрына, Пушкіна (каля Дома быту, кінатэатра «Вясёлка»), парк культуры і адпачынку, аквапарк). Спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы (дзіцячае свята, спаборніцтвы па міні-футболе і пляжным валейболе) (стадыёны СШ №7 і 8, вул. Беларуская, каля вяслярнай базы).
12.00 Цырымонія ганаравання пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па жніве-2009 з удзелам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Канцэртная праграма творчых калектываў краіны, Брэсцкай вобласці, артыстаў беларускай і расійскай эстрады (плошча Леніна).
18.00 Святочны канцэрт артыстаў беларускай эстрады (плошча Леніна).
З 16 па 20 верасня ў сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў «Дажынкі-2009» будзе перакрыты рух па наступных вуліцах: 700-годдзя Кобрына, Пушкіна, па вул. Дзяржынскага ад вул. Дружбы да вул. Савецкая, па вул. Леніна ад вул. Пушкіна да вул. Савецкая.
19 будзе перакрыты рух па вул. Першамайскай і Інтернацыянальнай.
У сувязі з абмежаваннем руху ў гэты перыяд Дзяржаўтаінспекцыя прапаноўвае карыстацца паслугамі грамадскага транспарта.
Оцените статью
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google