Прислать новость
  • 0 °C
    Погода в Бресте

    0 °C

  • 2.6395
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6395
    EURO2.8763
    100 RUB3.8142

“209 дзён шэрага” беларускай мастачкі Ташы Кацубы у Варшаве

21.01.2023 07:21 Перформанс пад час адкрыцця выставы “209 дзён шэрага” ў Варшаве . Источник фото

“Усе мы зараз маральна знясіленыя”, – лічыць мастачка з Беларусі. У той жа час яна кажа, што ідэй і планаў у яе шмат.

Летам 2021 года мастачка Таша Кацуба пакінула Беларусь і прыехала ва Украіну. А праз два месяцы з пачатку поўнамаштабнай ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны, яна трапіла ў сваю другую эміграцыю і перабралася ў Польшу.

Читайте также: У тех, кто выехал, больше возможностей влиять на ситуацию в Беларуси? Рассказываем о портрете диаспоры

Реклама

Выстава ў Варшаве складаецца з некалькіх прац мастачкі, у якіх яна паспрабавала перадаць невялікую частку таго, што перажываюць людзі, якія губляюць свае дамы і блізкіх людзей. Незалежна ад часу і месца.

– З траўмай мне дапамагае змагацца прыняцце, – распавядае мастачка. – Траўмы ў выглядзе страты дома, пераездаў, вайны важна было прыняць, каб яны сталі часткай мяне. Важна было палюбіць iх. Здаецца, яны дапамагаюць мне стаць тым чалавекам, якім я павінна стаць. Яны робяць мяне мацней. Але, вядома, дапамагае мне і праца з псіхатэрапеўтам. Усім раю.

Таша распавяла, што творчасць адначасова і дапамагае справіцца з эмацыйным крызісам, і “закопвае”.

– Мяне асабіста творчасць як ратуе, так і вельмі моцна закопвае. З праектам “Воін кахання” мне як ніколі было так трывожна, страшна, самотна і балюча. Бо ўвесь працэс падрыхтоўкі – гэта пражыванне тых эмоцый і ўспамінаў, якія я адчувала пад час пачатку вайны і на працягу ўсяго астатняга часу. І гэта аказалася вельмі цяжка.

Беларуская культура моцна пацярпела за апошнія гады. Частка культурных дзеячаў вымушана з’ехалі з краіны, другая частка – працуе “у стол” ці проста перастала ствараць прадукт творчасці. Як не апускаць рукі і працягваць ствараць?

– Я лічу, што кожны павінен робіць тое, што падказвае розум і душа. Калі няма жадання займацца мастацтвам – гэта таксама нармальна. Ніхто нікому нічога не вінен. Трэба слухаць сябе. Але калі душа рвецца да працы, то тут галоўнае не баяцца і ствараць, паспрабаваць не рассыпацца. Галоўнае, канешне ж, сачыць за сваім здароўем, мець кантакты з людзьмі і з жывёламі, цешыць сябе і не дакараць за бяздзеянне альбо абыякавасць. Усе мы зараз маральна знясіленыя. Гэта адчуваецца. Сіл проста няма. Па гэтаму варта прыняць такую рэальнасць. Як мінімум – пабыць у ёй.

Пад час адкрыцця выставы “209 дзён шэрага” мастачкай быў арганізаваны перформанс.

Перформанс пад час адкрыцця выставы “209 дзён шэрага” ў Варшаве
Перформанс пад час адкрыцця выставы “209 дзён шэрага” ў Варшаве.

– Перформанс – гэта вельмі складанае мастацтва, – каментуе Святлана Гайдалёнак, менеджарка культурных праектаў, акторка тэатру Крылы халопа з Берасця. – Перформанс пад час адкрыцця выставы Ташы даў прастору і час, каб адрэфлексаваць свае пачуцці наконт эмацыйнай замарозкі і абязрушанасці. Гора і боль задушваюць нас, таксама як нястача паветра ў запоўненай залі гледачамі, саўдзельнікамі, сатворцамі.

Реклама

Святлана патлумачыла, што чырвонае святло на перформансе дадавала інтымнасці ў невідочныя сувязі між саўдзельнікамі. Гукі час ад часу павярталі ў рэчаіснасць. Сатворцы былі тымі, з кім можна падзяліць боль. Пра гэта прасіў тэкст Анатоля Вольнага, напісаны чырвоным па беламу перад фатэлем, у якім нерухома ў чырвоным касцюме сядзела мастачка.

Перформанс пад час адкрыцця выставы “209 дзён шэрага”
Перформанс пад час адкрыцця выставы “209 дзён шэрага” ў Варшаве

– Каля ног аўтаркі выставы пад час перформансу ляжаў аўтамат зроблены з чырвонага шоўку, падобны на цацку. Ён не мог стрэліць. Гэтая зброя не стрэліць. Яна толькі прысутнічае сваей слабасцю. А можа гэта пасыл, што мастацтва – наша зброя? – каментуе Святлана.

Сама ж мастачка распавяла, што аб’екты, якія прысутнічалі на перформансе – арбалет, гарсэт, сукенка – яна зрабіла за два месяцы.

– Нават у дзень перформансу я сумнявалася наконт фармату ўсяго, што адбываецца. І тут было вельмі важна працаваць у дыялогу з куратарам, які дапамагае і накіроўвае. Дзякуй, маім куратаркам – Вользе Мжэльскай і Алене Дзялендзік-Набароўскай, – кажа Таша.

Читайте также: В Великобритании вышла книга о суде над военным преступником из Домачево. Он скрывался от правосудия более 50 лет

Зараз, як распавяла мастачка, яна прапрацоўвае свае траўмы. Спрабуе разабрацца з адчуваннем сораму і віны за сваю ідэнтычнасць. Пад час такой працы над сабой у галаве з’яўляюцца выявы, якія мастачка плануе паспрабаваць рэалізаваць.

– Рэалізацыя задум будзе таксама звязана з тэкстылем. І я хачу яшчэ потым зняць відэа. Мне спадабалася працаваць з такім фарматам, як перформанс, але я разумею, што ён адымае шмат сіл. І, мабыць, я пакуль не гатовая цалкам пагрузіцца ў яго. Наогул, планаў у мяне шмат. І ідэй шмат. Бясконцы працэс творчасці нягледзячы на ўсе складанасці, – падвяла рысу Таша.

Пазнаёміцца з творчасцю Ташы Кацубы і паглядзець выставу можна ў Galeria Promocyjna (Warszawa, Rynek Starego Miasta, 2) да 28 студзеня. Галерэя працуе з аўторка па пятніцу з 15.00 да 20.00, у суботу – з 12.00 да 18.00.

Выстава Ташы Кацубы “209 дзён шэрага” ў Варшаве
Выстава Ташы Кацубы “209 дзён шэрага” ў Варшаве.
Выстава Ташы Кацубы “209 дзён шэрага” ў Варшаве
Выстава Ташы Кацубы “209 дзён шэрага”.
Выстава Ташы Кацубы “209 дзён шэрага”.
Выстава Ташы Кацубы “209 дзён шэрага”.
Выстава Ташы Кацубы “209 дзён шэрага”.
Выстава Ташы Кацубы “209 дзён шэрага”.
Перформанс пад час адкрыцця выставы “209 дзён шэрага”
Перформанс пад час адкрыцця выставы “209 дзён шэрага” ў Варшаве.
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.