Прислать новость
  • 12 °C
    Погода в Бресте

    12 °C

  • 2.4501
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4501
    EURO2.3843
    100 RUB4.2644

Брэсцкія дэмактывісты сабралі больш за 1 000 подпісаў за ўваскрашэнне Дзіцячага гарадка ў мікрараёне Усход

13.11.2013 23:02

Каля 1 200 подпісаў пад зваротам за ўзнаўленне Дзіцячага гарадка ў мікрараёне Усход перадалі 12 лістапада ў Брэсцкі гарвыканкам актывісты кампаніі «Гавары праўду». Пры перадачы зварота прысутнічаў экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.

«На тэрыторыі мікрараёна стаяў самалёт, быў Дзіцячы гарадок, была кавярня «Казка». Зараз гарадок разбураны, самалёт-музей вывезлі ў Менск, кафэ – гэта проста піўнуха. Таму была такая ініцыатыва. Нашыя актывісты абыйшлі некалькі соцен кватэр, збіралі подпісы і размаўлялі з жыхарамі. Я думаю, гэтая ініцыятыва – сур’ёзны пасыл для ўладаў», – патлумачыў сітуацыю дэмактывіст Ігар Маслоўскі.

Кампанію «гаварыпраўдаўцы» распачалі летам. За амаль тры месяцы працы подпісы пад зваротам да гарвыканкама паставілі жыхары не толькі мікрараёна, але практычна і ўсяго Брэста. Апошні подпіс пад зваротам паставіў Уладзімір Някляеў.

Реклама

«Гэтыя сацыяльныя акцыі, якімі мы займаемся з самага пачатку і на якіх узрасла і стаіць кампанія «Гавары праўду», не дазваляюць апусціцца нам ніжэй у рэйтынгу палітычных арганізацый. Гэта толькі таму, што нашы актывісты не пакідаюць работу з людзьмі. Яны займаюцца і дзіцячымі пляцоўкамі, і мастамі, і дарогамі, і школамі і гэтак далей. Гэта вельмі важна, асабліва сёння, калі наш чалавек дзяржавай, сацыяльнай дзяржавай, як яна дэкларуецца, не абаронены», – адзначыў лідэр «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў.

Грамадскія актывісты спадзяюцца, што праект узнаўлення Дзіцячага гарадка будзе ўнесены ў гарадскі бюжэт наступнага года. Пакуль жа ініцыятары чакаюць адказу на зварот ад гарадскіх уладаў.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.