Прислать новость
  • -1 °C
    Погода в Бресте

    -1 °C

  • 2.4151
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4151
    EURO2.4919
    100 RUB3.9946

19 журналістаў і блогераў затрымала міліцыя 12 сакавіка, у тым ліку двух з Берасця

13.03.2017 12:26 Фото носит иллюстративный характер. Источник фото

Гаворка ідзе пра затрыманні ў сувязі з Маршамі недармаедаў, якія штотыдзень праходзяць у розных гарадах Беларусі.

Спіс затрыманых надрукавала на сваім сайце Беларуская асацыяцыя журналістаў. Ён яшчэ не канчатковы і ўдакладняецца. Сярод затрыманых – два журналіста з Берасця, пытанне наконт якіх сёння (у панядзелак 13 сакавіка) вырашаецца ў судзе Ленінскага раёна горада.

Некаторых журналістаў затрымлівалі на некалькі гадзін для праверкі дакументаў. Іншых пасля акцый спынялі супрацоўнікі ДАІ. Каля сямі затрыманых супрацоўнікаў СМІ не адпусцілі да гэтага часу.

Реклама

 

 ГорадІмя і прозвішчаСМІАкалічнасці затрымання
1ОршаАдар’я ГуштынБелаПАНЗатрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны.
2ОршаСяргей Гудзілін«Наша Ніва»Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны.
3ОршаТаццяна Мацвееваtut.byЗатрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны.
4ОршаІгар Мацвееўtut.byЗатрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны.
5ОршаСяргей Серабро«Народныя навіны Віцебска»Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны.
6ОршаАляксандр Баразенкажурналіст-фрылансерЗатрымлівалі 2 разы. Затрыманы супрацоўнікамі ДАІ пасля акцыі пратэсту, аштрафаваны за парушэнне правілаў стаянкі на 23 рублі.
7ОршаАнастасія Пілюгінажурналіст-фрылансерЗатрымалі пасля акцыі пратэсту, адпушчана пасля разбіральніцтва
8ОршаАндрэй ШаўлюгаБелаПАНЗатрымалі пасля акцыі пратэсту, адпушчана пасля разбіральніцтва
9ОршаГаліна Абакунчык«Радыё Свабода»Затрымалі пасля акцыі пратэсту, складзены пратакол за непадпарадкаванне міліцыі. Да суда адпраўлена ў ізалятар часовага ўтрымання.
10ОршаКацярына Бахвалаважурналіст-фрылансерЗатрымалі пасля акцыі пратэсту, складзены пратакол за непадпарадкаванне міліцыі. Да суда адпраўлена ў ізалятар часовага ўтрымання.
11РагачоўЯўген Меркісжурналіст-фрылансерЗдымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну.
12РагачоўСяргей Кавалёўжурналіст-фрылансерЗдымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну.
13РагачоўВольга Чайчыцжурналіст-фрылансерЗдымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну.
14РагачоўАндрэй Козелжурналіст-фрылансерЗдымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну.
15ВіцебскУладзімір Лунёўжурналіст-фрылансерЗдымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ ў Віцебскім раёне, журналісты вызваленыя прыкладна праз 1,5 гадзіны
16ВіцебскСяргей Русецкіжурналіст-фрылансерЗдымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ ў Віцебскім раёне, журналісты вызваленыя прыкладна праз 1,5 гадзіны
17БерасцеСяргей Пятрухінжурналіст-фрылансерЗатрыманы пасля акцыі, чакаецца суд
18БерасцеЗміцер Гарбуноўжурналіст-фрылансерЗатрыманы пасля акцыі, чакаецца суд
19ВіцебскВіктар Андрэеўзачыненая ўладамі аршанская газета «Куцейна»Затрымалі пасля акцыі пратэсту, складзены пратакол за непадпарадкаванне міліцыі. Да суда адпраўлена ў ізалятар часовага ўтрымання.

 

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае грамадзян падзяліцца наяўнымі дадатковымі звесткамі пра затрыманні журналістаў і блогераў на press@baj.by.

 

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.