• 1 °C
    Погода в Бресте

    1 °C

  • 2.113
    Курс валюты в Бресте
    USD2.113
    EURO2.3339
    100 RUB3.4178

У школьнікаў будзе тры гадзіны фізкультуры ў тыдзень

72 22.08.2013 13:52

З 1 верасня 2013/2014 навучальнага года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на заняткі фізічнай культурай і спортам адводзіцца тры гадзіны ў тыдзень, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве адукацыі.

Трэцяя гадзіна – «Час здароўя і спорту» – у абавязковым парадку уносіцца ў расклад вучэбных заняткаў установы агульнай сярэдняй адукацыі. Да яе правядзення прад’яўляюцца такія ж арганізацыйныя, педагагічныя, санітарна-гігіенічныя патрабаванні, як і да правядзення навучальнага занятка па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе».

Па сваім змесце навучальныя заняткі гадзін здароўя і спорту стануць працягам урокаў фізічнай культуры і будуць цесна ўзаемазвязаныя з імі агульнымі задачамі, сродкамі навучання, а таксама метадамі арганізацыі заняткаў з навучэнцамі.

Реклама

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.