Прислать новость
  • 5 °C
    Погода в Бресте

    5 °C

  • 2.6036
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6036
    EURO3.1684
    100 RUB3.531

За апошнія 10 гадоў жанчын, якія кураць, у Беларусі стала больш у паўтара раза

62 06.06.2013 11:04

На пачатак бягучага года доля курцоў ад агульнага насельніцтва Беларусі ва ўзросце 16 гадоў і старэй склала 25,9%. Пра гэта сведчаць дадзеныя, атрыманыя Белстатам у ходзе штогадовага выбарачнага абследавання.

Сярод мужчын доля тых, хто курыць, склала 48,6%, сярод жанчын – 9,7%. За апошняе дзесяцігоддзе доля жанчын-курцоў узрасла ў паўтара раза, доля мужчын, што кураць, знізілася на 4,4%.

Паводле дадзеных абследавання, большасць мужчын-курцоў (92,6%) паляць кожны дзень. Сярод жанчын, якія кураць штодня, паляць тры чвэрці (75,3%).

Реклама

Нагадаем: штогод 31 мая адзначаецца Сусветны дзень без тытуню. Ён быў усталяваны ў 1988 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.