Прислать новость
  • 15 °C
    Погода в Бресте

    15 °C

  • 2.5908
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5908
    EURO3.0296
    100 RUB3.3936

Натуральнае змяншэнне насельніцтва краіны за 4 месяцы склала 7,89 тысячы

64 29.05.2013 20:51

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 мая 2013 года склала 9 459,1 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам бягучага года скарацілася на 4,7 тыс. чалавек. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені – красавіку 2013 года ў рэспубліцы нарадзілася 37 158 дзяцей, што на 2 102 больш, чым у студзені – красавіку мінулага года, памерла – 45 048 чалавек, або на 1 882 чалавекі больш. Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 7 890 чалавек.

Міграцыйны прырост у студзені – красавіку 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012-га павялічыўся на 47,6% і склаў 3 181 чалавек. Дадатнае сальда міграцыі зменшыла натуральнае змяншэнне насельніцтва на 40,3% (у студзені – красавіку 2012 г. – на 26,6%).

Реклама

У студзені – красавіку 2013 года ў параўнанні са студзенем – красавіком 2012-га колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 14,7%, колькасць разводаў паменшылася на 12,3%. У студзені -красавіку 2013 года на 1 000 шлюбаў прыпадала 576 разводаў, у студзені-красавіку 2012-га – 754 разводы.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.