Паводле яе слоў, сем’і з адным дзіцём ў Беларусі складаюць больш за 66% ад агульнай колькасці сем’яў, з двума – 28%, шматдзетныя – каля 5%.
Усяго ў Беларусі пражываюць 2,7 млн сем’яў, і ў 45% з іх выхоўваюцца дзеці. У мінулым годзе было зарэгістравана 75,2 тыс. шлюбаў і больш за 39 тыс. разводаў. У шлюбе знаходзяцца 62% мужчын і 52% жанчын. Для Беларусі характэрна невысокая ўдзельная вага асоб, якія ніколі не ўступаюць у шлюб, – не больш за 4%.
Паводле слоў Арцёменкі, для сучасных беларускіх сем’яў таксама характэрна павелічэнне ўзросту ўступлення ў шлюб і адкладванне нараджэння дзяцей на больш познія тэрміны. Так, сярэдні ўзрост жанчын, якія ўступілі ў шлюб ў 2012 годзе, склаў 24,6 года, мужчын – 26,7. Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні дзіцяці ў мінулым годзе склаў 27,6 года.
Кожная чацвёртая жанчына ў Беларусі разведзеная ці з’яўляецца ўдавой, для мужчын гэты паказчык складае прыкладна 10%. У Беларусі таксама захоўваецца дыспрапорцыя сярод мужчын і жанчын: на 1 000 мужчын прыпадае 1 152 жанчыны. Перавага колькасці жанчын над мужчынамі пачынаецца з 35-гадовага ўзросту.
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро