Прислать новость
  • 3 °C
    Погода в Бресте

    3 °C

  • 2.6234
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6234
    EURO3.1515
    100 RUB3.5161

У 2012 годзе 20% памерлых беларусаў не дажылі да пенсіі

53 04.04.2013 10:34

Адзін з пяці памерлых у 2012 годзе беларусаў знаходзіўся ў працаздольным узросце. Аб гэтым, як перадае БелаПАН, паведаміла 28 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі паслуг і дэмаграфічнай статыстыкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Ірына Шастакова.

Паводле яе слоў, сітуацыя ў параўнанні з 2011 годам палепшылася. Тады ў працаздольным узросце паміраў кожны чацвёрты. “Найбольш высокая смяротнасць у працаздольным узросце па-ранейшаму характэрная для мужчын – больш за 80% ад усіх памерлых”, – адзначыла Шастакова. Тым не менш у мінулым годзе колькасць мужчын, якія памерлі ў працаздольным узросце, зменшылася на 17%.

Як паведаміла прадстаўнік Белстата, 80% выпадкаў смерці ў працаздольным узросце прыпадае на тры вядучыя прычыны: хваробы сістэмы кровазвароту (33%), знешнія прычыны, не звязаныя з захворваннем (30%), новаўтварэнні (18%).

Реклама

Шастакова адзначыла, што ў краіне працягваюць зніжацца абсалютная колькасць памерлых і агульны каэфіцыент смяротнасці. У 2012 годзе памерлі 126,5 тыс. чалавек, што на 8,6 тыс. чалавек менш, чым у 2011 годзе. У 2012 годзе агульны каэфіцыент смяротнасці зменшыўся ў параўнанні з папярэднім годам і склаў 13,4 памерлага на тысячу чалавек насельніцтва. У 2002 годзе гэты паказчык складаў 14,9 на тысячу чалавек насельніцтва.

Як заявіла прадстаўнік Белстата, зніжэнне ўзроўню смяротнасці ў 2012 годзе назіралася па ўсіх асноўных класах смерці. Колькасць памерлых ад хвароб органаў дыхання зменшылася на 27,1%, хвароб органаў стрававання – 21,3%, некаторых інфекцыйных і паразітарных хвароб – 12,7%, хвароб сістэмы кровазвароту – 5,2%, новаўтварэнняў – 1,7%. Колькасць памерлых ад знешніх прычын, якія не звязаны з захворваннем, у 2012 годзе ў параўнанні з 2011 годам таксама зменшылася на 14,6%.

Паводле інфармацыі Шастаковай, паказчык дзіцячай смяротнасці ў Беларусі па-ранейшаму з’яўляецца адным з самых нізкіх сярод краін СНД. У 2012 годзе ён склаў 3,4 памерлага на тысячу народжаных жывымі супраць 3,9 у 2011 годзе.

Реклама

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.