• 1 °C
    Погода в Бресте

    1 °C

  • 2.0443
    Курс валюты в Бресте
    USD2.0443
    EURO2.2588
    100 RUB3.2054

У Беларусі завершана амністыя

41 17.01.2013 12:06

Як паведамілі БелаПАН у МУС Беларусі, 11 студзеня ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы скончылі рэалізацыю Закона ад 9 ліпеня 2012 г. «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія здзейснілі злачынствы».

Усяго пад дзеянне закона падпалі 18 737 асуджаных, якія адбываюць пакаранне ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы.

У ходзе выканання амністыі вызвалена ад далейшага адбыцця пакарання з папраўчых устаноў закрытага тыпу (ПУ) 3 059 чалавек, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу (ПУАТ) 1 167 чалавек.

Реклама

Скарочаны тэрмін пакарання на год 6 064 асуджаным, якiя адбываюць пакаранне ў ПУ, і 893, якiя адбываюць пакаранне ў ПУАТ.

Адмоўлена ва ўжыванні амністыі 6 198 асуджаным у ПУ і 1 356 асуджаным у ПУАТ.

Нагадаем: на момант прыняцця закона з папраўчых устаноў закрытага тыпу меркавалася вызваліць прыкладна 2 180 зняволеных, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу – каля 700.

Реклама

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.