• 0 °C
    Погода в Бресте

    0 °C

  • 2.113
    Курс валюты в Бресте
    USD2.113
    EURO2.3339
    100 RUB3.4178

Беларусы не хочуць дыферэнцыраванай аплаты святла

23 08.11.2012 11:00

Большасць беларусаў выказалася за захаванне дзеючай сістэмы платы за электраэнергію. Аб гэтым, як піша АФН, сведчылі дадзеныя галасавання на афіцыйным сайце ДВА «Белэнерга».

Па дадзеных на раніцу 1 лістапада, у галасаванні прынялі ўдзел больш за 46 тыс. чалавек, з якіх 92% (42,8 тыс.) прагаласавалі за захаванне сацыяльна накіраванай сістэмы платы за святло і толькі 8% (3,48 тыс.) адказалі «так» дыферэнцыраваным тарыфам.

Вынікі галасавання цалкам супалі з меркаваннем А.Лукашэнкі, які выказваўся супраць увядзення сацыяльных лімітаў на электрычнасць.

Реклама

У сераду 31 кастрычніка скончылася грамадскае абмеркаванне варыянтаў разліка за электраэнергію, на падставе якога ўрад абяцаў у другой палове лістапада прыняць рашэнне аб далейшым лёсе сістэты аплаты электраэнергіі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.