Прислать новость
  • 15 °C
    Погода в Бресте

    15 °C

  • 2.5256
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5256
    EURO3.0596
    100 RUB3.4142

«Arche» – пад пагрозай закрыцця!

06.11.2012 17:33

Дэпартамент фінансавых расследаванняў вядзе паглыбленую праверку гаспадарчай дзейнасці часопіса. 

Рахунак выдання заблакаваны, і яно не можа друкавацца.

Беларускае тэлебачанне пачало кампанію шальмавання часопіса і яго аўтараў, агучваючы падазрэнні ў “экстрэмізме” і кажучы пра магчымае “скасаванне ліцэнзіі”.

Реклама

“Arche-Пачатак” – беларускамоўнае інтэлектуальнае выданне еўрапейскага ўзроўню, на старонках якога друкуюцца перадусім навуковыя і навукова-папулярныя тэксты. Гэты часопіс робіць гонар беларускай журналістыцы і ўсёй нацыянальнай культуры.

Заклікаем усіх людзей добрай волі праявіць салідарнасць з “ARCHE”!

 

ЧЫМ ВЫ МОЖАЦЕ ДАПАМАГЧЫ?

– Накіраваць ліст у Дэпартамент фінансавых расследаванняў з просьбай разблакаваць рахунак “Arche-Пачатак” і даць часопісу магчымасць трапляць да чытача (Адрас: 220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 17. Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ, дырэктар Дэпартамента – Вярэмка Рыгор Іванавіч).

– Звярнуцца да кіраўніцтва БТ з патрабаваннем спыніць бяздоказныя публічныя абвінавачанні на адрас часопіса і яго аўтараў (Адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9. Белтэлерадыёкампанія, старшыня – Давыдзька Генадзь Браніслававіч).

– Накіраваць ліст у Адміністрацыю Прэзідэнта з выказваннем занепакоенасці сітуацыйяй вакол “Arche-Пачатак” і заклікам паспрыяць захаванню часопіса. (Адрас: 220016, г. Мінск, вул. К. Маркса, 38).

Даслаць ліст падтрымкі ў саму рэдакцыю часопіса (Адрас: 220053, г. Мінск, вул. Нававіленская, 24-1А, пакой 2П).

– Звярнуцца да Міністэрства інфармацыі з просьбай зрабіць захады па недапушчэнні абмежавання дзейнасці часопіса “Arche” (Адрас: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, міністр Праляскоўскі Алег Вітольдавіч).

Реклама

Прыкладны змест хадайніцтва можа быць такі:

Паважаны Алег Вітольдавіч,

З праграмы беларускага тэлебачання “Зона Х”я з глыбокім засмучэннем даведаўся (лася), што разглядаецца пытанне аб скасаванні рэгістрацыі штомесячнага часопіса “ARCHE-Пачатак”. Наколькі мне вядома, за апошнія гады Міністэрства інфармацыі не выносіла часопісу аніводнага папярэджання, выкліканага зместам надрукаваных у ім матэрыялаў, таму законных падстаў для ліквідацыі выдання няма. Спыненне ж выхаду часопіса несумненна стане вялікай стратай для беларускай навукі і культуры.

З павагай, (імя, прозвішча).

Абаронім сваё!

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.