• 1 °C
    Погода в Бресте

    1 °C

  • 2.0443
    Курс валюты в Бресте
    USD2.0443
    EURO2.2588
    100 RUB3.2054

Як Саветы “мабілізавалі” Заходнюю Беларусь

214 05.11.2012 17:21

У паваеннае дзесяцігоддзе каля траціны жыхароў Баранавіцкай вобласці былі прымусова высланы на працу за межы роднага краю. Сенсацыйнымі вынікамі даследавання гісторык Аляксандр Татаранка падзяліўся з карэспандэнтам "Тут і цяпер".

Больш за дзесяцігоддзе падпалкоўнік запасу вывучае злачынствы Саветаў у Заходняй Беларусі. У новым даследаванні, грунтаваным на даных раней закрытых архіваў, ён прыйшоў да шакіруючых высноў.

Таямніцы рэгіянальных архіваў

Реклама

Шэсць год назад малым накладам у Расіі выйшла 800-старонкавая кніга Аляксандра Татаранкі «Недозволенная память: Западная Беларусь в документах и фактах, 1921—1954» (Санкт-Пецярбург, 2006), якая перавярнула ўяўленне пра маштабы савецкіх злачынстваў на далучаных “усходніх крэсах”.

Цягам апошніх гадоў баранавіцкі даследчык не вылазіць з рэгіянальных архіваў, многія дакументы ў якіх захоўваліся некранутымі больш за 60 год. У прыватнасці, ён вывучае прымусовую мабілізацыю рабсілы ў Заходняй Беларусі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Нагадаем, што з вясны 1921 па верасень 1939 Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы. Дзякуючы гэтаму, яе жыхары не спазналі разбуральную калектывізацыю і сталінскія рэпрэсіі. Аднак пасля перамогі над Гітлерам Масква звыштэмпамі пачала “навёрстывать упущенное”.

Реклама

Пра бальшавіцкі крымінал адразу пасля уз’яднання Заходняй Беларусі і БССР, яшчэ да вайны, мы распавядалі ў папярэдніх артыкулах. У “Недозволенной памяти” Татаранка сведчыць, што з 1944 па 1949 год больш за 20 тысяч жыхароў адной толькі Баранавіцкай вобласці (як адміністратыўная адзінка існавала з 1939 па 1954 год) папоўнілі савецкія канцлагеры. За калючы дрот аднаго такога лагера ў Наваградку з 1944 па 1947 загналі больш за 30 тысяч “здраднікаў радзімы”. Аўтар таксама прыйшоў да высновы, што разгорнутая ў Заходняй Беларусі пасля сыходу фашыстаў мабілізацыя ў Чырвоную армію была прыхаванай формай рэпрэсій супраць “сумнеўнага” мясцовага насельніцтва. Вынікам, больш за 20 тысяч мабілізаваных у Чырвоную армію з Баранавіцкай вобласці загінулі на франтах.

На гэтым, аднак, зачыстка “нядобранадзейнай” Заходняй Беларусі не скончылася.

ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.