• 0 °C
    Погода в Бресте

    0 °C

  • 2.0443
    Курс валюты в Бресте
    USD2.0443
    EURO2.2588
    100 RUB3.2054

Чаму патрапіць у садок як выйграць вайну?

70 05.11.2012 17:04

Заспела нядаўна знаёмую за засяроджаным падлікам: "Да Новага года за малога мы здалі 300 тысяч, на свята пойдзе столькі ж, і, напэўна,
баксаў 200 трэба адкласці на выпускны...".

У калькуляцыі мамы не было б нічога дзіўнага, калі не ўлічваць, што яе сын — дашкольнік, які наведвае звычайны дзіцячы садок.

У садок як на вайну

Афіцыйна ў сацыяльна арыентаванай Беларусі з дашкольнай адукацыяй усё “шакаладна”. Паводле справаздачы Міністэрства адукацыі за першую палову бягучага года, “нарматыў забяспечанасці дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту месцамі ў дашкольных установах выконваецца з перавышэннем устаноўленых нарматываў ва ўсіх абласцях і ў горадзе Мінску” http://edu.gov.by/ru/main.aspx?guid=14721. І нават калі дзе-нідзе адзначаюцца пэўныя праблемы (скажам, з перапоўненасцю больш як 500 дзіцячых дашкольных устаноў або з чэргамі на дзіцячыя садкі), агульную “спрыяльную сітуацыю” гэта не псуе.

Реклама

Рэальная карціна выглядае інакш, і зусім не крыху. На сярэдзіну 2012 года на чарзе ў дзіцячыя садкі, як прызнае рэспубліканскае ўпраўленне дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі, стаяла прыкладна 15 000 маленькіх беларусаў (амаль утрая больш, чым летась!). Пры гэтым, напрыклад, у сталіцы маладыя бацькі становяцца ў тую чаргу ледзь ці не па дарозе з раддома, і ўсё адно праз 2-3 гады ніякіх гарантый, што ўдасца трапіць у дзіцячы садок каля дома, няма. А калі ўсё ж удасца, то шчасце можа аказацца вельмі сумніўным: у групе больш за 30 чалавек (пры санітарных нормах не больш за 15 — у групах дзяцей ва ўзросце ад 2 да 3 гадоў, і не больш за 20 — у групах малышоў ва ўзросце ад 3 да 7), а выхаванцам не хапае самага элементарнага — ад аркушаў для малявання да ложкаў і шафаў…

“У нашым раёне трапіць у найбліжэйшы садок — гэта як выйграць вайну, — робіць вялікія вочы Людміла, якая жыве ў сталічнай Каменнай Горцы. — Спачатку ў адзін садок на 290 месцаў бралі ўсіх па чарзе і асобна — са шматдзетных сем’яў, потым — толькі са шматдзетных, хто не патрапіў раней, а потым усё стала проста: немаленькі ўнёсак — і віншуем, вы залічаны!”

ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ

Реклама

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.