Прислать новость
  • 23 °C
    Погода в Бресте

    23 °C

  • 3.5538
    Курс валюты в Бресте
    USD3.5538
    EURO7.032
    100 RUB8.4252

З-за крызісу беларусы сталі часцей разводзіцца?

02.02.2012 15:12

Летась у Беларусі было скасавана 38 584 шлюбы — на 5,3% больш у параўнанні з 2010 годам.
Зрэшты, мо справа не толькі і не столькі ў крызісе? Па якіх прычынах цяпер распадаюцца беларускія сем'і, высвятляла "Тут і цяпер".

РАЗАМ — АГІДНА, ПААСОБКУ — ДОРАГА

“Мы не пражылі з мужам і трох год, як сталі адно аднаму чужымі, — прызнаецца 27-гадовая Алеся Шамко. — Не разыходзімся ж дагэтуль па вельмі банальнай прычыне — мне проста няма дзе жыць. Кватэру мужу яшчэ ў студэнцтве падарылі бацькі, таму я не маю на яе ніякіх правоў. Прапісаны ў ёй толькі муж і наш двухгадовы сын, а я рызыкую застацца на вуліцы. Наймаць асобнае жыллё надта дорага з маёй двухмільённай зарплатай, вяртацца да мамы ў Баранавічы — дык там я буду зарабляць яшчэ менш, не пракармлю нас з малым. Муж хоць і не дае нам ні капейкі, але ж за кватэру плаціць і прадукты для сябе, любімага, набывае, а я жыву на ўмовах хатняй прыслугі. Калі змагу нарэшце сама сябе забяспечваць, то адразу ж падам на развод, бо жыць побач з агрэсіўным, чужым табе чалавекам, бачыць яго бясконцыя п’янкі з сябрамі і дзеўкамі агідна”.

Сітуацыя, калі людзі нават пасля разводу вымушаны доўгія гады суіснаваць у адной кватэры, матляючы адно аднаму нервы, бо няма куды раз’ехацца, далёка не рэдкасць. Здавалася б, калі разводы ў дадзеным выпадку нічога не вырашаюць, а захаванне сям’і дае няхай і ўмоўны, але шанс на прымірэнне, то колькасць такіх разводаў павінна зменшыцца. “Наадварот, будзе толькі расці, — прасвятлілі бывалыя “чаргавікі”, якія чакаюць свайго права на будаўніцтва жылля не першы дзясятак гадоў. — Бо разышліся і адразу сталі ў чаргу. Прэтэндуючы пры гэтым на льготы і дзяржпадтрымку як няпоўная ды малазаможная сям’я”.

Реклама

Чытаць далей: http://www.svabodaby.net/by/147/society/1229

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.