Прислать новость
  • -15 °C
    Погода в Бресте

    -15 °C

  • 2.556
    Курс валюты в Бресте
    USD2.556
    EURO3.1017
    100 RUB3.4826

За 2016 год беларусы прадалі банкам $2,441 млрд наяўнай валюты

За 2016 год беларусы прадалі банкам $2,441 млрд наяўнай валюты

53 13.01.2017 13:27

Пры гэтым у снежні продаж наяўнай валюты ў параўнанні з лістападам вырас на 6,9% да 568,7 млн даляраў, а купля - на 22,6% да 401 млн даляраў.

У снежні аб’ём куплі валюты апынуўся максімальным з чэрвеня 2016 года. Ужо 11 месяцаў насельніцтва застаецца чыстым прадаўцом наяўнай валюты, паведамляе прэс-служба Нацбанка Беларусі.

За 12 месяцаў 2016 года грамадзяне купілі валюты ў пераліку на даляры 5 млрд 723,42 млн, прадалі 7 млрд 617,44 млн, розніца склала 1 млрд 894,02 млн. Пры гэтым наяўнай валюты насельніцтва купіла 4 млрд 312,55 млн даляраў, прадало 6 млрд 753,71 млн (сальда – 2 млрд 441,16 млн). Безнаяўнай валюты набыта 1 млрд 410,87 млн даляраў, рэалізавана 863,73 млн (сальда – 547,14 млн).

Реклама

Летась насельніцтва таксама было чыстым прадаўцом валюты, аднак розніца паміж купляй і продажам была амаль у 15 раз менш – 130 млн даляраў (7 млрд 167 млн супраць 7 млрд 297 млн).

Па версіі Нацбанка, у насельніцтва Беларусі пры зніжэнні ўзроўню прыбыткаў захоўваецца звычка да спажывання, якое падае менш, чым прыбыткі, то бок трацяцца зберажэнні. Пры гэтым эксперты прагназуюць, што з часам аб’ёмы чыстага продажу валюты насельніцтвам будуць зніжацца, таму што зберажэнні будуць скарачацца.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.