Прислать новость
  • -1 °C
    Погода в Бресте

    -1 °C

  • 2.5818
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5818
    EURO3.1368
    100 RUB3.4399

Рэальны заробак беларусаў зменшыўся за 2016 год на 4%

Рэальны заробак беларусаў зменшыўся за 2016 год на 4%

51 26.01.2017 09:06 Фото носит иллюстративный характер. Источник: http://sbclearnbusiness.com

Найбольш па-ранейшаму зарабляюць IT-спецыялісты.

Паводле звестак Белстата, рэальная зарплата (з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у снежні 2016 года ў параўнанні са снежнем 2015-га зменшылася на 2,6%.

Зніжэнне рэальнай зарплаты ў гадавым вымярэнні (месяц да месяца) назіраецца ўжо больш за паўтара года. У студзені 2016 года яна скарацілася на 2,6%, у лютым – на 4,6%, сакавіку – на 3,2%, красавіку – на 3,8%, маі – на 4,6%, чэрвені – на 4,5%, ліпені – на 5,3%, жніўні – на 3,9%, верасні – на 4,1%, кастрычніку – на 5%, лістападзе – на 4,8%.

Реклама

Раней падзенне рэальнай зарплаты назіралася ў 1995 годзе (на 5% да 1994-га) і 2015-м (на 2,3% да 2014-га). Значны рост рэальнай зарплаты адбываўся ў 2001 годзе (на 29,6% у адносінах да папярэдняга года), 2005-м (20,9%), 2012-м (на 21,5%), 2013-м (на 16,4 %).

Сярэдняя намінальная налічаная заработная плата ў снежні 2016 года вырасла на 84 рублі і склала 801,6 рубля, або прыкладна 400 даляраў. Разам з тым гэта не адпавядае прагнозу Мінэканомікі, якое чакала росту гэтага паказчыка ў снежні на 14% у адносінах да снежня 2015-га – да 884,1 рубля.

Па афіцыйных дадзеных, найбольшая сярэднемесячная налічаная зарплата работнікаў сярод рэгіёнаў была ў Мінску – 1 151,8 рубля, найменшая – у Віцебскай вобласці (669 рублёў). У Брэсцкай вобласці сярэдняя зарплата склала 702,8 рубля, у Гомельскай – 694,1, Гродзенскай – 681,4, Мінскай – 803,5, Магілёўскай – 666 рублёў.

Реклама

Самы вялікі заробак па-ранейшаму атрымліваюць IT-спецыялісты: у снежні мінулага года ён склаў 3 502,8 рубля. Самую малую зарплату ў снежні мелі сацыяльныя работнікі – 435,3 рубля, гэта у восем разоў менш, чым у IT-спецыялістаў.

У катэгорыю найбольш высокааплатных ўваходзяць работнікі паветранага транспарту – іх сярэдні заробак у снежні 2016 года склаў 2 140,9 рубля (у тым ліку пасажырскага транспарту – 2 085,3, грузавога – 2 441,7); хімічнай прамысловасці – 1 534,6; горназдабыўной – 1.277,9; нафтаперапрацоўкі – 1 286,9; фінансісты і страхавальнікі – 1 799,6; работнікі тэлекамунікацыйнай галіны – 1 260; архітэктары, бухгалтары і юрысты – 1 272,7; навукоўцы – 1 446,8 рубля.

Нізкая зарплата ў работнікаў бібліятэк, архіваў, музеяў (444,4) і творчых работнікаў (534,6).

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.