Прислать новость
  • 7 °C
    Погода в Бресте

    7 °C

  • 3.9357
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4999
    EURO2.9264
    100 RUB3.4071

Прыпыніць санкцыі, адмяніць авіяблакаду і ўступіць у перамовы з рэжымам. Парады ад Пазьняка дзеючым палітыкам

800 05.09.2021 07:34 Зянон Пазьняк. Фота: Еўрарадыё.. Источник фото

Свае погляды і прапановы Зянон Пазьняк выказаў у артыкуле «Развагі ў пачатку гібрыднай вайны». Пры гэтым ён лічыць, што палітыкі не здольныя на такія крокі.

«У змаганьні з Эўразьвязам Масква дасягае вынікаў, лічыць Пазьняк. Мэта Крамля дасягнута кліент (Лукашэнка) у лапах Масквы».

У пачатку свайго артыкула ён звяртае ўвагу на тое, што эміграцыйная атака і маніпуляванне ўцекачамі з Блізкага Усходу цалкам ізалявалі рэжым Лукашэнкі, а разам з ім і усю Беларусь, ад суседзяў і ад краін дэмакратычнай Эўропы. У такой сітуацыі палітыка міжлюдскіх і міжнародных кантактаў не адбываецца.

Реклама

Брусэль разглядае сітуацыю з наплывам мігрантаў як гібрыдную вайну Пуціна-Лукашэнкі супраць Еўразьвязу.

Читайте также: «Не пропетлял», «введение внешнего контроля над Беларусью»: эксперты о планируемом подписании «дорожных карт»

Далей Пазьняк узгадвае сітуацыю на беларуска-польскай мяжы, дзе на нэйтральнай памежнай паласе ўжо доўгі час днююць і начуюць уцекачы з Блізкага Усходу. Гэта раскалола польскае грамадства. Левая апазіцыя патрабуе «чалавечнасьці» і хоча, каб гэтых уцекачоў прапусцілі ў краіну. Але ж права-патрыятычная ўлада не робіць гэтага, бо баіцца прэцэдэнту, пасля якога тысячы мігрантаў хлынуць у Польшчу.

«Праўду кажуць і першыя, і другія, але праблема не вырашаецца, піша аўтар і нагадвае, што хутка восень, халады.  Магчыма, і першыя, і другія палітыкі будуць стаяць на пазыцыях цьвёрда. Але толькі да першай сьмерці ўцекача, якую зваляць на ўрад. Пуцін пляскае ў ладкі».

Зянон Пазьняк. Фота: Наша Ніва.

І вось што прапануе Пазьняк, каб змяніць сітуацыю ў лепшы бок:

«Выхад тут просты і відавочны, на які, праўда, сумняваюся, што палітыкі здольныя.

У аснове ўсяго гэтага ёсьць адносіны да дыктатуры Лукашэнкі і да лёсу Беларусі.

Падзеі выглядаюць так, што ў інтарэсах беларускага народа трэба адмяніць авія-пасажырскую і наземна-транспартную блакаду Беларусі. Трэба аднавіць міжлюдзкія сувязі і кантакты паміж народамі, камунікацыі з грамадзтвам.

Другое прыпыніць эканамічныя санкцыі, замарозіць іх (бо санкцыі ўладу дыктатара ня зваляць), і ўступіць у перамовы з працілеглым бокам аб спыненьні рэпрэсіяў, катаваньняў людзей, аб спыненьні перасьледу грамадзянскай супольнасьці. Яшчэ ёсьць час».

Реклама

Читайте также: «Сегодня мы настолько образованны и умны…». Лукашенко рассказал о суверенитете и подписании интеграционных карт

Зянон Пазьняк упэўнены, што ў самым пачатку гібрыднай вайны трэба патушыць вогнішчы з абодвух бакоў. То бок трэба пачаць размаўляць.

Якія шанцы на тое, што Лукашэнка захоча з кімсьці размаўляць, Пазьняк чамусці не піша. А вось палітыку і дзеянні Еўразвязу, якія, на яго думку, наўмысна заганяюць Лукашэнку ў пастку (у Расію) «коштам жыцьця беларускага народа», называе «эгаістычнай палітыкай варварства і барбажынства».

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.